Ксендз Кирилл Бардонов: почему Христа называют Добрым Пастырем

Чаму Хрыста называюць Добрым Пастырам

Часамі можна пачуць, як Хрыста называюць Добрым Пастырам. Гэты вобраз Месіі вельмі блізкі некаторым веруючым. Адкуль паходзіць гэтая назва і што яна азначае?

У Евангеллі паводле Яна прыведзены словы Хрыста: «Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. І жыццё сваё аддаю за авечак». Гэты і іншыя падобныя біблейскія ўрыўкі сталі крыніцай для ўзнікнення адмысловага тыпу сімвалічнай выявы Хрыста ў выглядзе юнага пастуха з жазлом, акружанага авечкамі, або з заблукалай авечкай, ускінутай на плечы.

Дык што меў на ўвазе Месія, калі назваў сябе Добрым Пастырам? Добры Пастыр прапануе нам абарону ад тых, хто хоча звесці нас з правільнага шляху. Ён вя­дзе нас да брамы Раю. Але мы павінны пачуць Яго голас і ісці за ім. Гэта прадугледжвае пакаянне і абавязацельства выконваць тое, што Ён просіць. І мы, верагодна, сустрэнем некаторыя выпрабаванні на гэтым шляху.

Нас просяць пастаянна разважаць над абяцаннем вечнага жыцця, якое з’яўляецца ключавым аспектам хрысціянскай пропаведзі. Як вернікі мы маем на­дзею прыняць удзел ва ўваскрасенні Хрыста і быць паяднанымі з Ім назаўсёды. Гэта надзея дае нам сілу і адвагу супрацьстаяць выклікам жыцця, ведаючы, што мы не самотныя і што наша канчатковая мэта — быць з Хрыстом у небе.

Мы не самотныя ў сваім падарожжы да Раю. Мы з’яўляемся часткай вялікай супольнасці вернікаў, Касцёла (Царквы), які вядзе і якім кіруе сам Хрыстос. Як члены гэтай супольнасці мы пакліканы падтрымліваць і клапаціцца адзін пра аднаго, як Добры Пастыр клапоціцца пра сваіх авечак. Мы ўмацоўваемся для гэтага задання праз хры­шчэнне і праз Святога Духа. Нас падтрымліваюць Хрыстос і іншыя хрысціяне.

Ксёндз Кірыл Бардонаў
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter