Чаму да моста заўсёды ставіліся з нейкай трывогай, асцярогай?

Сапраўды, у народных уяўленнях да моста ставіліся неадназначна, а парой і супярэчліва. З аднаго боку, мост быў сімвалам аб’яднання. Разам з тым ён стаў сімвалам, які аб’ядноўваў зямную прастору і прастору “таго” свету. Менавіта таму мост звязвалі з небяспекай, якая чакае чалавека пры пераходзе на “тую”, “чужую”, часам варожую прастору.

У ліку іншых пабудоў мост адносіўся да нежылых. Месца пад мостам і вакол яго таксама лічылася небяспечным — там вядзецца нячыстая сіла. Пацвярджэнне таму — народны праклён: “Каб цябе д’ябал пад мастом сустрэў”. 

 Негатыўнае стаўленне да моста ўзнікла яшчэ і таму, што пры яго будаўніцтве неабходна было прынесці кагосьці ў ахвяру. 

Існавала забарона выходзіць на мост пасля заходу сонца, а таксама ў святочныя дні года, напрыклад на Траецкім (Русальным) тыдні. Па павер’ях усходніх славян, русалкі на Траецкім тыдні з’яўляюцца менавіта на мастах і могуць нашкодзіць вандроўніку — сцягнуць у ваду, разгойдаць мост так, што чалавек сам упадзе ў раку і г.д.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter