Чаму б нам не спець

Паважаная рэдакцыя не менш паважанай намі “Народнай газеты”!Звяртаюся да вас вось з якой прапановай. Кожныя два гады, і гэта ўжо стала традыцыяй, у Слаўгарадзе праводзіцца фестываль прыпеўкі. На яго прыязджаюць мастацкія калектывы не толькі з раёнаў Магілёўшчыны, але і суседзі-расіяне. І адбываецца сапраўдны фэст народнага гумару, кемлівасці, песеннага мастацтва. Бо, мяркую, у прыпевачнай творчасці спалучаюцца менавіта ўсе гэтыя вартасці.Зразумела, фестываль вельмі папулярны ў мясцовых гледачоў і слухачоў, яны ўспрымаюць кожнае выступленне, кожную ўдалую прыпеўку віхурай эмоцый, часта запісваюць змест. Бо, сапраўды, вершаваныя чатыры радкі часам гучаць так злабадзённа і актуальна, высмейваюць распаўсюджаную недарэчнасць або жыццёвы хіб, што не могуць не выклікаць адваротную рэакцыю.Зыходзячы з вопыту правядзення фестывалю прыпевак, з таго, як яны ўспрымаюцца, хачу прапанаваць газеце на сваіх старонках распачаць своеасаблівы конкурс прыпевак. Мяркую, што ён прывабіць не толькі аматараў гэтага віду народнай творчасці, але і выкліча немалую цікавасць вашых чытачоў — надарыцца карысць з усіх бакоў.Са шчырай павагай Марыя БАРАНАВА, загадчык аддзела культуры Слаўгарадскага райвыканкама Магілёўскай вобласці

Ад рэдакцыі

Ваш ліст, Марыя Васільеўна, утрымлівае слушную прапанову і якраз патрапляе планам нашай газеты. І сёння мы прапануем чытачам прэм’еру новай рубрыкі “Чаму б нам не спець!”.
Яе аўтарамі запрашаем стаць усіх чытачоў. Дасылайце прыдуманыя вамі або тыя прыпеўкі, якія даводзілася некалі чуць ад іншых. Умова толькі адна: прыстойнасць зместу. Заспявайма разам, усміхнёмся! Смех, даўно вядома, жыццё доўжыць.
А дзеля “затраўкі” прапануем частушкі, якія давялося чуць у розных кутках Беларусі падчас камандзіровак журналістам “НГ”:

Рэшту не дадасць
 Пятрок —
Спасылаецца на зрок.
А на ўласныя даляры
Не патрэбны акуляры.

Захацеў пачаць свой
бізнес,
Нарабіў я крынак.
Толькі, бачна,
пераблытаў
Я кірмаш і рынак.

Абдымаўся пад вярбой
З задубелаю табой.
Ах, любоў праклятая!
Каб жа знаў, што
 статуя.

Навучала мяне маць,
Каб я кінула брахаць.
Ну а я як не збрашу,
Дык, здаецца, не дышу.

Хороша я, хороша,
Да плохо одета.
Никто замуж не берет
Девушку за это.

Меня милый не целует,
Говорит: потом, потом.
Прихожу, а он на печке
Тренируется с котом.

Весялей іграй, гармонік,
На ўвесь наярвай дух!
Скача міленькі, як конік —
Запрагу яго ў плуг.

Па машыне жонка плача,
Пехатою ідучы:
Як паехалі на дачу,
Разабралі уначы.

Да мяне не так даўно
Любы лазіў у акно.
Выпіваць стаў —  занямог,
Не ўзлезе на парог.

Наш сусед, сяржант ДАІ,
Не кароў статак даіў.
“Падаіў” той джып,
 ці што —
І ў кішэні еўра сто.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter