Чаму б нам не спець! З вясной вас!

Няхай яна прынясе толькі сонечныя дзянькі, толькі прыемныя эмоцыі, толькі добры настрой. І калі на надвор’е мы з вамі ну ніяк паўплываць не можам (зрэшты, мо яно і добра, павінна ж быць у гэтым залічбаваным жыцці штосьці нечаканае і незапраграмаванае), дык эмоцыі і настрой — справа зусім іншая. Іх можна палепшыць вельмі нават хутка. Як? Напрыклад, прачытаць (а потым можна і праспяваць, чаму б не?) прыпеўкі ў “Народнай газеце”.

А потым яшчэ і свае скласці. Глядзіш, настрой не толькі ў вас, але і ў тых, хто побач, узнімецца. А тады і працаваць, і адпачываць нашмат лацвей. Чакаем вашых прыпевак. Памятаеце, дамаўляліся, што добра прапясочым п’яніц ды зладзеяў? Дзякуй тым, хто адгукнуўся на прапанову, але тэма па-ранейшаму актуальная. Як, дарэчы, і ўсе астатнія, што хвалююць, закранаюць за жывое, з чаго хочацца злосна пакпіць або па-добраму пасмяяцца. Пішыце — будзем спяваць разам!

Ваша “Народная газета”.

Зінаіда БУНТА, бібліятэкар Дварнасельскай бібліятэкі, Міёрскі раён:
Не губляемся пака —
Нету аграгарадка,
Будзем пець і працаваць,
Самі будзем выжываць.

А мой мілы, кажуць людзі,
Непрыкметны, маленькі.
А як флікер начапіла —
Стаў, як кветка, аленькі.

Калі мілы запазніцца,
Дык не трэба бедаваць.
Бо цяпер і сярод ночы
Добра ён усім відаць.

Любоў ВАЙТАНЕЦ, Браслаў:
Только вышла за ворота —
Два подкидыша лежат:
Одному лет сорок восемь,
А другому — пятьдесят.

Ах, любоў, ах, любоў —
Атамная сіла!
Майго мілага ўсю ноч
Па сялу насіла.

Мікола СІЛЬЧАНКА, Гомель:
Зачынілісь “начнікі”?
Не сумуюць мужыкі, —
Ўсе імчаць “на кропку”
к Зіне —
Там “чарніл” — бы ў магазіне

У таксі кіроўца лоўкі:
Ні білета, ні страхоўкі,
Грошыкі кладзе ў кішэнь...
Хутка возьмуць за каршэнь!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter