Чаму б нам не спець!

Добрага дня вам, шаноўныя! Вясна адчуваецца вамі ўсёй душой. І гэта відаць па дасланых прыпеўках: у большасці з іх — тэма кахання. Цікава, што ў нашай рубрыцы з’яўляюцца прыпеўкі, у якіх адлюстраваны і іншыя турботы вашага жыцця. Спадзяюся, што і далей вы будзеце нам пра іх гэтак жа з гумарам расказваць.А каб наша рубрыка была больш гарманічнай, кожную падборку вашых прыпевак будзем аб’ядноўваць асобнай тэмай. Так, на наступны раз прапаную такую — СУСЕДЗІ. Раскажыце нам у прыпеўках, якія яны, ці добра вам з імі і ім з вамі жывецца, прыгадайце цікавыя, а, можа, часам і недарэчныя выпадкі. Будзем разам складаць прыпевачны летапіс нашага жыцця!


Жанна СУВОРАВА, в. Лойкі Гродзенскага раёна:

Хораша таму жывецца,
Хто на хутары жыве.
Рана ўстане, вакол
гляне,
Громка песню запяе.

Мой мілёнак —
трактарыст.
Ну а я — даярачка.
Я даю, а ён арэ —
Залатая парачка!


Ганна ЧОРНАЯ, г. Валожын:

Я працую ў ахвоту
Мілы мой два метры
ростам.
Мне любіць яго
няпроста,
Каб яго пацалаваць,
На ўслончык
трэба стаць.

Вася — гаспадар
заўзяты,
Ураджай сабраў багаты,
Ды хвалюемся мы ўсе,
Бо дажынкі ён спраўляе
Цэлы месяц пакрысе.

Пазнаёмілась з Ігнатам,
Не знайшоў ён маёй
хаты,
Я сказала — пры
дарожцы,
А ён бегае па вёсцы.

Мяне міленькі не любіць,
Развяла нас Светка.
У гародзе — лебяда,
А сама, як кветка!

Людмила ПРУДНИКОВА, г. Барановичи:

Копошатся воры в доме,
Я в сенях стою на
стреме.
Может, что-нибудь
найдут
И хозяину дадут?

Если б не было весны,
Не шумела б роща,
Если б не было жены,
Не ругала б теща!

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter