“Чаму б нам не спець!”

Добрага дня вам, шаноўныя! Вясна адчуваецца вамі ўсёй душой. І гэта відаць па дасланых прыпеўках: у большасці з іх — тэма кахання. Цікава, што ў нашай рубрыцы з’яўляюцца прыпеўкі, у якіх адлюстраваны і іншыя турботы вашага жыцця. Спадзяюся, што і далей вы будзеце нам пра іх гэтак жа з гумарам расказваць. А каб наша рубрыка была больш гарманічнай, кожную падборку вашых прыпевак будзем аб’ядноўваць асобнай тэмай. Так, на наступны раз прапануем такую — СУСЕДЗІ. Раскажыце нам у прыпеўках, якія яны, ці добра вам з імі і ім з вамі жывецца, прыгадайце цікавыя, а можа, часам і недарэчныя выпадкі. Будзем разам складаць прыпевачны летапіс нашага жыцця!

Здравствуй, уважаемая “НГ”!
Решила послать вам несколько частушек. Сама родилась в селе, и поэтому народное творчество мне очень близко. Читая вечером в “Народной газете” рубрику “Чаму б нам не спець!”, вспоминаю свою молодость, бабушек и дедушек, и от этого на душе становится светлей.

***
У миленка на уме
Доллары да акции.
А на прелести мои
Никакой реакции.

***
Долго “принца” выбирала,
Приглянулся финансист.
Но судьба вчера сказала:
— Мужем будет тракторист.

***
А мне милый изменяет.
Мне ж на это — наплевать.
Я такого таракана
На стене могу поймать.


Елена СТАНЕВИЧ, г.Орша

З вялікім задавальненнем адгукаюся на новую рубрыку любімага выдання “Чаму б нам не спець!”. Я — рэжысёр масавых святаў у Крупскім раённым цэнтры культуры. Вельмі цікаўлюся народнай спадчынай беларускага народа, таксама люблю збіраць прыпеўкі.

***
А мой мілы, як мядзведзь,
Не гаворыць, а равець.
Калі п’яны — ссе ён лапу.
Калі злы — яго не цапай.

***
Пайшла курка ў аптэку,
Закрычала: “Кукарэку!
Дайце пудры і духоў,
Каб прывабіць петухоў!”

***
Ой, дзеўкі, бяда.
Куды мне дзявацца?
Па калена барада
І лезе цалавацца.

Мікалай ХВАШЧЭЎСКІ, г.Крупкі

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter