Працяг беларуска-расійскага серыяла “Ой, ма-моч-ки!” здымуць да канца лета

Чаканае кіно

Гісторыі будучых мам, якія апынуліся ў аддзяленні паталогіі радзільнага дома, і гісторыі дактароў, што павінны быць і добрымі дыягностамі, і выдатнымі псіхолагамі, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” расказала сумесна з расійскімі калегамі пяць гадоў таму. Серыял атрымаў шырокі водгук гледачоў. Кіно хвалілі і за лёгкасць, і за жыццёвасць, і за цудоўную ігру акцёраў. Сёлета поспех карціны вырашылі паўтарыць.


Сіквел здымае той жа рэжысёр, што і першую частку, — Іван Паўлаў. Галоўную ролю, як і раней, выконвае Вера Палякова. Яе гераіня — урач-гінеколаг у аддзяленні паталогіі цяжарнасці ў адным з гарадскіх радзільных дамоў Вера Стральцова. Яна павінна дапамагаць будучым мамачкам вынасіць і нарадзіць здаровых і шчаслівых дзетак, прыдаваць ім упэўненасці і пазітыўнага настрою. У новай частцы Стральцова сама аказваецца на месцы тых, каго не раз падтрымлівала. Гераіня чакае дзіця. І пры гэтым перажывае нямала асабістых праблем. Яе мужа, ролю якога іграе Ігар Сігаў, глядач таксама ўбачыць у фільме. Мяркуецца, што здымкі другой часткі “Ой, ма-моч-ки!” працягнуцца да канца жніўня.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter