Чакаем звестак ад родных.

Хто шукае: Алена Уладзіміраўна Пазнякова, Горкі.
Каго шукае: Івана Пятровіча Дзергачова
“Пасля развалу Савецкага Саюза мы не атрымалі ніводнага пісьма ад дзядзькі і брата Івана Пятровіча Дзергачова, прыкладна 1935—1940 года нараджэння, — расказвае наша чытачка. — Ён жыў ва Украіне, у Белацаркоўскім раёне Кіеўскай вобласці. Хочацца даведацца, ці жывы ён. Як склаўся лёс яго дзяцей — Пеці, Васіля і Івана? Ці ажаніліся яны? Ці ёсць у іх дзеці? Мы чакаем вестачкі ад Івана Пятровіча або ад яго родных”.

Хто шукае: Алена Піліпенка
Каго шукае: Нэлі Андрэеўну Цітко
“Дапамажыце, калі ласка, знайсці маю сваячку Нэлі Андрэеўну Цітко (прозвішча дзявочае), — піша Алена Піліпенка. — Бацька Нэлі — Андрэй Пракопавіч Цітко — родны брат маёй бабулі Ганны Пракопаўны Цітко. У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны ён быў прызваны ў армію, але хутка загінуў недзе пад Мінскам. Хочацца знайсці яго дачку Нэлі Цітко”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter