Чакаем звестак ад родных.

Хто шукае: Святлана Барысаўна Каплан, Кобрын Каго шукае: Лідзію Уласаўну Велясюк (дзявочае прозвішча Панкова)

“Дапамажыце, калі ласка, знайсці маці, — з такой просьбай звярнулася да нас Святлана Каплан. — Мая матуля Лідзія Уласаўна Велясюк, дзявочае прозвішча Панкова, 1931 года нараджэння, родам з Данецкай вобласці, з Украіны.Там нарадзілася і я. Калі мне было 12 гадоў, бацькі скасавалі шлюб. Я паехала да бацькі ў Беларусь. З маці некаторы час перапісваліся, а потым страцілі сувязь. Хацела знайсці яе самастойна, але ў мяне не атрымалася, таму звяртаюся па дапамогу да вас”.

Хто шукае: Алена Пятроўна Дарожка, Калінкавічы

Каго шукае: стрыечных братоў і сясцёр “З дапамогай вашай рубрыкі хачу знайсці стрыечных братоў і сясцёр, — піша Алена Дарожка. — У Калінкавічах жыла мая маці Ніна Паўлаўна Дарожка, але яе ўжо няма сярод жывых. У гэтым горадзе жыве сястра матулі Галіна Паўлаўна Рыбак, але яна нічога мне не расказвае. Я жыву ў доме-інтэрнаце “Васільеўка”, што ў пасёлку Сож у Гомельскім раёне”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter