Чакаем вестак ад родных.

Хто шукае: Людміла Андрэеўна Дарафей-Цехановіч, Мінск.Каго шукае: Мордуха (Марата) Абрамавіча Драбкіна.

“Хачу даведацца пра лёс мужа стрыечнай сястры Марата, па пашпарце Мордуха Абрамавіча Драбкіна, 1934—1935 года нараджэння, — паведамляе  Людміла Андрэеўна. — Пасля смерці жонкі сваяк выехаў у Ізраіль да бацькі. Кожны год прыязджаў у Беларусь, наведваў нас. Чатыры гады таму таксама збіраўся прыехаць, але не прыехаў і не патэлефанаваў. На нашы званкі ніхто не адказвае. Спадзяёмся, што адгукнуцца родныя Марата Драбкіна, якія жывуць у Мінску, і, магчыма, з іх дапамогай даведаемся пра яго, бо вельмі хвалюемся”.

Хто шукае: Дзінаіда Мікалаеўна Бяляева, Магілёў.
Каго шукае: Вольгу Іванаўну Шведаву.
“Сем гадоў чакаю вестачку ад сваячкі Вольгі Іванаўны Шведавай з Масквы, — піша Дзінаіда Мікалаеўна. — У сваім апошнім лісце я паведаміла  Вользе: калі яна не адгукнецца — буду шукаць. Вольга не адгукнулася. У яе ёсць сын Ігар Аляксандравіч Шведаў, але я не ведаю яго адрас. Можа, што здарылася з Вольгай? Дапамажыце, калі ласка, даведацца пра яе”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter