Чакаем вестак ад родных.

Хто шукае: Мая Антонаўна Кароткая
Каго шукае: свае карані
“Дапамажыце, калі ласка, знайсці мае карані, маіх родных і блізкіх. З  дзяцінства памятаю вайну, бамбёжку, твар незнаёмай жанчыны, — дзеліцца ўспамінамі Мая Антонаўна. — Я трапіла ў дзіцячы прыёмнік, потым у Гомельскі дзіцячы дом, затым перавялі ў Рэчыцкі дзіцячы дом. Мне зрабілі аперацыю на вочы. Летам 1951 года мяне забрала да сябе бяздзетная сям’я. Мне тады было 12 гадоў. Калі мяне ўдачарылі, прыёмны бацька спаліў усе дакументы. За гэта потым прасіў прабачэння. Ведаю, што раней я была Мая Сенчанка, нарадзілася ў 1939 годзе ў горадзе Жлобіне. Можа, дзе ёсць мае родныя, прозвішча якіх Сенчанка? Няхай яны адгукнуцца”.

Хто шукае: Вольга Міхайлаўна Данік, Ваўкавыск
Каго шукае: Уладзіміра Аляксандравіча Хона
“Шукаю сына Уладзіміра Хона, 1947 года нараджэння, — піша Вольга Міхайлаўна. — Мой сын закончыў суднабудаўнічы інстытут у Адэсе. Затым працаваў на прадпрыемстве ў Растове-на-Доне. Быў жанаты, меў дачку. Апошнім часам Валодзя пачаў выпіваць, і яго забіралі з вуліцы. І вось ужо даўно пра лёс сына нічога не ведаю”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter