Чакаем вестак ад родных.

Кто шукае: Ларыса Гаўрылаўна Бязулава, МагілёўКаго шукае: Любоў Паўлаўну Бандарчук“Стрыечную сястру, Любоў Паўлаўну Бандарчук, 1925—1927 года нараджэння, прозвішча дзявочае, не бачыла 32 гады,— паведамляе Ларыса Гаўрылаўна.— Ведаю, што жыла Люба ў Мінску, была замужам, у маладосці працавала кандуктарам на адным з аўтобусных маршрутаў. Мне ўжо за 70. Вельмі хачу знайсці стрыечную сястру”.

Хто шукае: Ларыса Гаўрылаўна Бязулава, Магілёў
Каго шукае: Любоў Паўлаўну Бандарчук
“Стрыечную сястру, Любоў Паўлаўну Бандарчук, 1925—1927 года нараджэння, прозвішча дзявочае, не бачыла 32 гады,— паведамляе Ларыса Гаўрылаўна.— Ведаю, што жыла Люба ў Мінску, была замужам, у маладосці працавала кандуктарам на адным з аўтобусных маршрутаў. Мне ўжо за 70. Вельмі хачу знайсці стрыечную сястру”.

Хто шукае: Надзея Антонаўна Кандраценка, Пінск
Каго шукае: Уладзіміра Антонавіча Кандраценку
“Шукаю брата, Уладзіміра Кандраценку,1939 года нара-джэння, ураджэнца Жытомірскай вобласці Украіны, які потым жыў у Краснаярску, — піша Надзея Антонаўна. — Апошні раз мы сустракаліся  ў 1991 годзе, на пахаванні бацькі. Да 1993 года перапісваліся з братам, віншавалі адно аднаго са святамі. І вось ужо 17 гадоў ад яго няма ніякай вестачкі. Спрабавала шукаць дарагога чалавека. Паведамілі, што сям’я брата пераехала ў іншы горад. Дапамажыце, калі ласка, знайсці родных”.
Хто шукае: Ларыса Фролаўна Марозава, Данецк
Каго шукае: Таццяну Вадзімаўну Сукачову
Ларыса Фролаўна шукае стрыечную сястру Таццяну Сукачову, 1952—1954 года нараджэння, якая да 1965 года жыла ў Мінску. Калі хто ведае пра лёс Таццяны Вадзімаўны Сукачовай (прозвішча дзявочае), просім адгукнуцца.
Паважаныя чытачы, калі вы хочаце знайсці родных альбо блізкіх, дасылайце свае лісты на паштовы ці электронны адрас рэдакцыі. Пазначайце, калі ласка, у лістах свой паштовы адрас і нумар тэлефона.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter