Чакаем вестак ад родных.

Хто шукае: Кацярына Плескач.
Каго шукае: Мікалая Іванавіча Багаценку.
“Дапамажыце, калі ласка, знайсці стрыечнага брата Мікалая Іванавіча Багаценку, прыкладна 1934 года нараджэння, — чытаем у лісце. — Брат з сям’ёй жыў у Магілёве. Бацька Мікалая Іван Яфімавіч да вайны працаваў у педагагічным інстытуце ў Магілёве. Ён загінуў на вайне. Маці Алена Антонаўна Багаценка-Барысевіч працавала ў тым жа інстытуце. Да 1950 года мы перапісваліся, а потым страцілі сувязь. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС нас перасялілі з Брагінскага раёна ў горад Беразіно, што на Міншчыне. Вельмі хачу знайсці родных”.

Хто шукае: Ніна Іванаўна Шалькевіч, в. Бераснёўка, Кіраўскі раён.
Каго шукае: Генадзя Якімавіча Рудака.
Ніна Іванаўна просіць адгукнуцца свайго стрыечнага брата Генадзя Якімавіча Рудака ці яго родных. Генадзь Якімавіч, 1942 года нараджэння, ураджэнец вёскі Валасовічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля смерці бацькі жылі на радзіме маці, у вёсцы Пацова-Слабада. Меў сястру Ніну Рудак. Генадзь праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў Германіі. Пазней паступіў у Ленінградскае ваеннае вучылішча. Служыў у Прыбалтыцы. Апошні раз прыязджаў у Беларусь у 1965 годзе. Пасля сувязь паміж роднымі абарвалася.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter