Чакаем вестак ад родных.

Хто шукае: Аляксандр Аляксандравіч Якушаў.
Каго шукае: родных.
Да 1948 года Аляксандр Аляксандравіч выхоўваўся ў дзіцячым доме № 3 горада Мінска. У яго дакументах было пазначана толькі імя і прозвішча — Шура Якушаў, год нараджэння — 1940. Пра бацькоў нічога невядома. Лёс сіраты цяжкі, але Аляксандр Аляксандравіч ніколі на яго не скардзіўся. Скончыў школу-інтэрнат, адслужыў у арміі, паступіў у інстытут, ажаніўся. Зараз на пенсіі, мае сына, дачку і траіх унукаў. Усё сваё жыццё ён шукае родных. Не выключае, што бацькі маглі загінуць у гады вайны. Магчыма, засталіся родныя. Каму знаёма гэта гісторыя, адгукніцеся.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter