Чакаем вестак ад родных.

Хто шукае: Віктар Аляксандравіч Сафонаў, Полацк.
Каго шукае: Любоў Іванаўну Якубаву.
Віктар Аляксандравіч Сафонаў, 1936 года нараджэння, шукае сястру, Любоў Іванаўну Якубаву, з горада Новабеліца Гомельскай вобласці, ад якой даўно няма вестак.

Хто шукае: Марыя Ягораўна Дзядзюра, Клімавіцкі раён.
Каго шукае: Ігара Юр’евіча Калістратава.
“Мой сын, Ігар Юр’евіч Калістратаў, 13.06.1976 года нараджэння, паехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург, — паведамляе Марыя Ягораўна. — У сярэдзіне кастрычніка 2008 года патэлефанаваў дадому і паведаміў, што чакае зарплату. Як атрымае грошы — прыедзе дадому. Аднак больш на сувязь з сям’ёй ён не выходзіў”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter