Чакаем вестак ад МАЦІ.

Хто шукае: Аляксандр Валер’евіч Ермакоў, БабруйскКаго шукае: маці Ніну Пятроўну Клімянкову

Аляксандр Валер’евіч Ермакоў, 1977 года нараджэння, ураджэнец  і жыхар горада Бабруйска, шукае сваю маці Ніну Пятроўну Клімянкову. Яна з Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Так здарылася, што Аляксандр трапіў у дзіцячы дом. У 1982 годзе яго ўсынавілі. Маці ён ніколі не бачыў.

Хто шукае: Андрэй Берасневіч, Магілёў
Каго шукае: маці Ірыну Міхайлаўну Берасневіч
Андрэй Берасневіч з Магілёва шукае сваю маці. Яе завуць Ірына Міхайлаўна Берасневіч. Яна жыла ў вёсцы Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Працавала даяркай у калгасе. Хто бацька — невядома.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter