Бюджэт папоўнiўся на Br8 млрд.

Па вынiках дэкларавання сукупнага даходу за мiнулы год 95 084 фiзiчным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам прад’яўлена да выплаты дадаткова Br11,1 млрд. падаходнага падатку. Разам з тым 22 422 фiзiчным асобам належыць вярнуць Br3 млрд. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве па падатках i зборах.
Тэрмiн выплаты грамадзянамi падаходнага падатку за 2005 год скончыўся 15 мая 2006 года. Дэкларацыi падалi менш як 2 працэнты грамадзян рэспублiкi. У цэлым фiзiчныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi Беларусi прадставiлi на пачатак мая ў падатковыя органы 180 492 дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе за 2005 год, з iх 60 177 — iндывiдуальныя прадпрымальнiкi.
Падаць дэкларацыю маглi i тыя грамадзяне, якiя на працягу года не поўнасцю выкарысталi льготы па падатку або права на выключэнне расходаў з абкладаемага даходу з мэтай вяртання залiшне ўтрыманых сум падаходнага падатку. Пры гэтым спецыялiсты падкрэслiлi, што грамадзянiн можа падаць дэкларацыю для атрымання льготы па падатку, калi не скончылiся тры гады з моманту яго выплаты.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter