Былі елкі — стануць кветкі

Магілёўскі цэнтр гарадскіх ініцыятыў арганізуе акцыю па перапрацоўцы святочнай хвоі ў паліва.
Магілёўскі цэнтр гарадскіх ініцыятыў арганізуе акцыю па перапрацоўцы святочнай хвоі ў паліва.

Пакуль гараджане думаюць, дзе набыць лясную прыгажуню, акты-вісты і камунальнікі абласнога цэнтра паклапаціліся аб тым, куды падзець елку пасля Новага года.

— Звычайна такія дрэвы людзі выкідваюць на смецце, і з’ява гэтая, згадзіцеся, не вельмі радасная, — кажа прадстаўнік цэнтра гарадскіх ініцыятыў Аляксандр Лазараў.

Каб радыкальным чынам змяніць сітуацыю, неабыякавыя жыхары горада прапанавалі іншае выйсце: пусціць елкі на перапрацоўку ў паліва для цяпліц «Магілёўзелянбуда». Падлічана ўжо: цяпла, якое дасць кожная з былых «гераінь свята», хопіць на тое, каб вырасціць пяць кветак для вясенніх клумбаў. Такім чынам можна зэканоміць нямала грошай і пры гэтым зрабіць свой горад яшчэ прыгажэйшым.

Для збору елак ужо вызначаны спецыяльныя пляцоўкі, якія будуць працаваць да 10 студзеня 2014 года.

Святлана МАРКАВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter