У кожным кутку краiны ёсць народныя стравы, якiя расказваюць пра людзей больш, чым любыя даведнiкi. Сёння наш смачны маршрут вядзе ў Бездзеж Драгiчынскага раёна на Берасцейшчыне — аграгарадок, дзе кулiнарныя i рамесныя традыцыi застаюцца часткай паўсядзённага жыцця сучасных вяскоўцаў. Тут працуе музей народнай культуры «Бездзежскi фартушок», якi шмат гадоў збiрае i вывучае тутэйшую спадчыну. Яго вiзiтоўка — калекцыя з больш за чатыры сотні традыцыйных фартухоў, выкананых у характэрнай для рэгiёна тэхнiцы ткацтва i вышыўкi. Але музей даўно выйшаў за межы тэкстыльнага збору: тут аднаўляюць элементы побыту, абрады i старажытныя рэцэпты, што фармiравалi лад жыцця мясцовых жыхароў. У 2012 годзе на базе музея з'явiўся сялянскi падворак «Каля Плэса» — адноўлены вясковы двор з хатай, сенцамi, печчу, хлявом, калодзежам i сажалкай. Тут паказваюць звычайныя сельскiя клопаты, ладзяць тэатралiзаваныя вяселлi паводле старадаўнiх звычаяў i частуюць гасцей стравамi, якiя калiсьцi былi асновай вясковага стала. Дзякуючы гэтаму Бездзеж адкрываецца не толькi праз экспанаты, але i праз жывую традыцыю, што працягваецца i сёння. I тут мы знайшлi сапраўды адмысловы пачастунак, якi напэўна ўсмакуюць самыя пераборлiвыя гурманы, — бульбяныя дранiкi з фасоляй.

Работнiца музея Святлана Валковiч сустракае нас у кухнi падворка, дзе ўжо распалена печ. Абстаноўка цалкам перадае атмасферу старой бездзежскай хаты: чыгункi, ухваты, драўляны стол, лаўкi, ступы, глiняны посуд. Менавiта ў такой прасторы калiсьцi працавалi мясцовыя гаспадынi, перадаючы рэцэпты i навыкi ад пакалення да пакалення.
— «Бульбяныя блiнцы з бобам» — гэта наш старажытны рэцэпт, — расказвае яна, надзiраючы бульбу. — Пасля вайны бульбы ўзiмку не хапала. А фасолi садзiлi шмат. Казалi: «Што бабiнка, то рабрынка», бо бабовыя вельмi сытныя. Такiмi блiнцамi жылi да восенi, пакуль не з'яўлялася новая бульба.
Святлана Валковiч.
Фасолю замочвалi на ноч, а ранiцай ставiлi ў печ — варыцца ў чыгунку да мяккасцi. Потым яе таўклi ў ступе, як рабiлi гэта ў кожнай бездзежскай хаце. Бульбу надзiралi ўручную i змешвалi з фасолевай масай у прапорцыi тры да аднаго, дадавалi соль i выкладвалi на патэльню з разагрэтым алеем. Патэльню ставiлi проста ў печ, дзе дранiкi даходзiлi да румянай скарыначкi i набывалi свой характэрны смак.
Тым часам мы пачынаем працэс прыгатавання стравы. Гаспадыня робiць удакладненне, якое для многiх становiцца нечаканым:
— Трэба не блытаць фасолю i боб. Фасоля — гэта фасоля. А боб — круглы, вялiкi. Я сама раней блыталася. Мама скажа: «Купi бобу», а я прынясу фасолю — i белую, i пярэстую. А яна: «Не, трэба вялiкi круглы».
У адрозненне ад фасолi боб патрабуе больш працяглай падрыхтоўкi: яго замочваюць на двое сутак, потым разразаюць нажом i дастаюць мяккую сярэдзiнку. Менавiта яна выкарыстоўваецца ў стравах.
Блытанiна са словамi «боб» i «фасоля» ў Бездзежы ўзнiкла невыпадкова. У мясцовай гаворцы слова «боб» доўгi час служыла агульнай назвай для ўсiх бабовых, асаблiва ў пасляваенныя гады, калi яны замянялi мяса i былi адным з самых даступных прадуктаў. Таму ў побыце маглi сказаць «боб», маючы на ўвазе i буйны круглы боб, i звычайную фасолю. З цягам часу фасоля стала асноўнай культурай на агародзе (яе вырошчвалi больш, яна хутчэй гатавалася), i менавiта яна замацавалася ў рэцэпце. Але старая назва «блiнцы з бобам» захавалася як памяць пра тое, як гатавалi ў бездзежскiх сем'ях раней.
— Боб цеплалюбiвы. Яго садзяць не вясной, а ў канцы чэрвеня. Восенню ён паспявае. Цяпер многiя зноў яго вырошчваюць — i для ежы, i для лячэбных мэт, — тлумачыць суразмоўнiца.
Тым часам сумесь гатовая. Гаспадыня выкладвае яе на патэльню з разагрэтым сланечнiкавым алеем, ставiць у печ i сочыць, каб дранiкi падрумянiлiся раўнамерна. Печ трымае жар стабiльна, i ўжо праз некалькi хвiлiн у кухнi з'яўляецца характэрны пах смажанай бульбы. Калi нiжнi бок схоплiваецца залатой скарыначкай, яна спрытна пераварочвае дранiкi i дае iм дайсцi да гатоўнасцi.
Калi работа каля печы падыходзiць да канца, гаспадыня адзначае, што пачастунак для госця — такая ж частка мясцовай традыцыi, як i само прыгатаванне.
— Турысты вельмi любяць ежу, якой мы частуем, — кажа яна. — Iм падабаецца, што ўсё па-дамашняму: печ, пах, смак. Цяпер такое рэдка дзе сустрэнеш.
На падворку меню традыцыйна шырокае: акрамя розных вiдаў бульбяных страў, тут гатуюць мноства простых вясковых гасцiнцаў i напояў.
— Кампот у нас свой, хатнi. Яблыкi самi сушым — у печы, як раней. Водар такi, што госцi адразу пытаюцца, чым у нас так смачна пахне, — зазначае гаспадыня.
Улетку на стол абавязкова ставяць i хатнi квас.
Першая партыя дранiкаў да гэтага часу ўжо гатовая. Гаспадыня хутка перакладвае iх на вялiкую глiняную талерку — румяныя, шчыльныя, з лёгкiм парам, якi падымаецца над стравай.
— Лён не толькi смак дае. Ён карысны — «для жывата добры», як у нас казалi. Алея ў семечку ёсць — i сытасць дае, i лягчэй есцi.
Так простая вясковая прыправа ператвараецца ў паўнавартасны элемент традыцыйнай кухнi — з гiсторыяй, смакам i карысцю, праверанай пакаленнямi.
Янiна Пратасевiч.
У Бездзежы ўпэўнены: традыцыi жывуць, пакуль iх прытрымлiваюцца i перадаюць нашчадкам. Аграгарадок пакiдае пасля сябе адчуванне месца, дзе мiнулае не ператвараецца ў музейны экспанат, а працягвае жыць у руках людзей, iх рамёствах, песнях i вясковых стравах. Тут традыцыi не рэканструююць — iх пражываюць, перадаюць i захоўваюць так жа натуральна, як калiсьцi рабiлi ў кожнай хаце. I, магчыма, менавiта таму маленькi падворак «Каля Плэса» стаў кропкай прыцягнення для тых, хто шукае ў падарожжах не толькi новыя маршруты, але i сапраўдныя гiсторыi, якiя застаюцца з чалавекам надоўга.
P. S. Упэўнены, што дранiкi з фасоляй, як i ў нашых руплiвых гаспадынь, у вас таксама атрымалiся найсмачнейшымi. I гэты рэцэпт зойме пачэснае месца ў вашым кулiнарным топе. А мы абавязкова будзем знаёмiць вас з цiкавымi стравамi народнай кухнi. Смачна есцi i да новых сустрэч!
protasevich@sb.by Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Работнiца музея Святлана Валковiч сустракае нас у кухнi падворка, дзе ўжо распалена печ. Абстаноўка цалкам перадае атмасферу старой бездзежскай хаты: чыгункi, ухваты, драўляны стол, лаўкi, ступы, глiняны посуд. Менавiта ў такой прасторы калiсьцi працавалi мясцовыя гаспадынi, перадаючы рэцэпты i навыкi ад пакалення да пакалення.
— «Бульбяныя блiнцы з бобам» — гэта наш старажытны рэцэпт, — расказвае яна, надзiраючы бульбу. — Пасля вайны бульбы ўзiмку не хапала. А фасолi садзiлi шмат. Казалi: «Што бабiнка, то рабрынка», бо бабовыя вельмi сытныя. Такiмi блiнцамi жылi да восенi, пакуль не з'яўлялася новая бульба.
Святлана Валковiч.Фасолю замочвалi на ноч, а ранiцай ставiлi ў печ — варыцца ў чыгунку да мяккасцi. Потым яе таўклi ў ступе, як рабiлi гэта ў кожнай бездзежскай хаце. Бульбу надзiралi ўручную i змешвалi з фасолевай масай у прапорцыi тры да аднаго, дадавалi соль i выкладвалi на патэльню з разагрэтым алеем. Патэльню ставiлi проста ў печ, дзе дранiкi даходзiлi да румянай скарыначкi i набывалi свой характэрны смак.
Тым часам мы пачынаем працэс прыгатавання стравы. Гаспадыня робiць удакладненне, якое для многiх становiцца нечаканым:
— Трэба не блытаць фасолю i боб. Фасоля — гэта фасоля. А боб — круглы, вялiкi. Я сама раней блыталася. Мама скажа: «Купi бобу», а я прынясу фасолю — i белую, i пярэстую. А яна: «Не, трэба вялiкi круглы».
У адрозненне ад фасолi боб патрабуе больш працяглай падрыхтоўкi: яго замочваюць на двое сутак, потым разразаюць нажом i дастаюць мяккую сярэдзiнку. Менавiта яна выкарыстоўваецца ў стравах.
Блытанiна са словамi «боб» i «фасоля» ў Бездзежы ўзнiкла невыпадкова. У мясцовай гаворцы слова «боб» доўгi час служыла агульнай назвай для ўсiх бабовых, асаблiва ў пасляваенныя гады, калi яны замянялi мяса i былi адным з самых даступных прадуктаў. Таму ў побыце маглi сказаць «боб», маючы на ўвазе i буйны круглы боб, i звычайную фасолю. З цягам часу фасоля стала асноўнай культурай на агародзе (яе вырошчвалi больш, яна хутчэй гатавалася), i менавiта яна замацавалася ў рэцэпце. Але старая назва «блiнцы з бобам» захавалася як памяць пра тое, як гатавалi ў бездзежскiх сем'ях раней.
— Боб цеплалюбiвы. Яго садзяць не вясной, а ў канцы чэрвеня. Восенню ён паспявае. Цяпер многiя зноў яго вырошчваюць — i для ежы, i для лячэбных мэт, — тлумачыць суразмоўнiца.
Тым часам сумесь гатовая. Гаспадыня выкладвае яе на патэльню з разагрэтым сланечнiкавым алеем, ставiць у печ i сочыць, каб дранiкi падрумянiлiся раўнамерна. Печ трымае жар стабiльна, i ўжо праз некалькi хвiлiн у кухнi з'яўляецца характэрны пах смажанай бульбы. Калi нiжнi бок схоплiваецца залатой скарыначкай, яна спрытна пераварочвае дранiкi i дае iм дайсцi да гатоўнасцi.
Калi работа каля печы падыходзiць да канца, гаспадыня адзначае, што пачастунак для госця — такая ж частка мясцовай традыцыi, як i само прыгатаванне.
— Турысты вельмi любяць ежу, якой мы частуем, — кажа яна. — Iм падабаецца, што ўсё па-дамашняму: печ, пах, смак. Цяпер такое рэдка дзе сустрэнеш.
На падворку меню традыцыйна шырокае: акрамя розных вiдаў бульбяных страў, тут гатуюць мноства простых вясковых гасцiнцаў i напояў.
— Кампот у нас свой, хатнi. Яблыкi самi сушым — у печы, як раней. Водар такi, што госцi адразу пытаюцца, чым у нас так смачна пахне, — зазначае гаспадыня.
Улетку на стол абавязкова ставяць i хатнi квас.
Першая партыя дранiкаў да гэтага часу ўжо гатовая. Гаспадыня хутка перакладвае iх на вялiкую глiняную талерку — румяныя, шчыльныя, з лёгкiм парам, якi падымаецца над стравай.
Але на гэтым працэс не заканчваецца: у Бездзежы ёсць свой абавязковы завяршальны штрых — пасыпка з iльнянога семенi, якую тут называюць «макухай».Гаспадыня ўсмiхаецца i дадае яшчэ адну дэталь, пра якую ведаюць далёка не ўсе:
— Мы заўсёды пасыпаем дранiкi макухаю, — тлумачыць работнiца музея. — Семкi лёну сушым у печы, потым таўчом у ступе i дадаём гэты сакрэтны iнгрэдыент. Усё проста, але смак асаблiвы.
Гэтая прыправа сапраўды стала адной з вiзiтовак падворка. Госцi часта спрабуюць адгадаць яе склад, упэўненыя, што ў ёй ёсць арэхi або нейкiя спецыi. Але сакрэт нязменны ўжо многiя пакаленнi, рэцэпт застаўся такiм, як у старадаўнiя часы.
— Лён не толькi смак дае. Ён карысны — «для жывата добры», як у нас казалi. Алея ў семечку ёсць — i сытасць дае, i лягчэй есцi.
Так простая вясковая прыправа ператвараецца ў паўнавартасны элемент традыцыйнай кухнi — з гiсторыяй, смакам i карысцю, праверанай пакаленнямi.
У Бездзежы ўпэўнены: традыцыi жывуць, пакуль iх прытрымлiваюцца i перадаюць нашчадкам. Аграгарадок пакiдае пасля сябе адчуванне месца, дзе мiнулае не ператвараецца ў музейны экспанат, а працягвае жыць у руках людзей, iх рамёствах, песнях i вясковых стравах. Тут традыцыi не рэканструююць — iх пражываюць, перадаюць i захоўваюць так жа натуральна, як калiсьцi рабiлi ў кожнай хаце. I, магчыма, менавiта таму маленькi падворак «Каля Плэса» стаў кропкай прыцягнення для тых, хто шукае ў падарожжах не толькi новыя маршруты, але i сапраўдныя гiсторыi, якiя застаюцца з чалавекам надоўга.
P. S. Упэўнены, што дранiкi з фасоляй, як i ў нашых руплiвых гаспадынь, у вас таксама атрымалiся найсмачнейшымi. I гэты рэцэпт зойме пачэснае месца ў вашым кулiнарным топе. А мы абавязкова будзем знаёмiць вас з цiкавымi стравамi народнай кухнi. Смачна есцi i да новых сустрэч!
protasevich@sb.by Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.

