Бяспечная сям’я

На Пухаўшчыне абмеркавалі прычыны жорсткіх адносін да дзяцей

На Пухаўшчыне гаварылі аб правах дзіцяці прадстаўнікі камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх райвыканкама, раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, сацыяльныя педагогі школ.

Гэта далёка не поўны пералік тых, хто сабраўся ў SOS — дзіцячай вёсцы Мар’іна Горка, каб яшчэ раз прааналізаваць праблемы, якія вядуць да жорсткіх адносін да дзяцей. Сустрэча была прымеркавана да 20-годдзя прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці». Яе галоўная выснова: на жаль, тэма не страчвае актуальнасці, таму неабходна больш актыўна аб’ядноўваць намаганні дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, больш выразна і даходліва гаварыць пра недапушчальнасць насілля і жорсткасці ў адносінах да дзяцей. А таксама шырока інфармаваць пра магчымасці атрымаць дапамогу ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter