У чытачоў газеты ёсць магчымасць зберагаць нумары “Голасу Радзімы” ў ПДФ-фармаце

Бярыце ды пампуйце!

У чытачоў газеты ёсць магчымасць зберагаць нумары “Голасу Радзімы” ў ПДФ-фармаце

Раней, да пераходу сайта на партал холдынгу “СБ. Беларусь сегодня”, можна было чытаць газету і скачваць яе ў ПДФ-фармаце. Потым яе можна было толькі праглядваць. Чытачы, сярод іх і Людміла Сінякова з Даўгаўпілса, звярталіся ў рэдакцыю з просьбамі дасылаць ім ПДФ-кі нумароў. Мы ж падумалі: гэта будзе карысна ўсім! І вось камп’ютаршчыкі холдынгу вырашылі праблему. “Будзем выстаўляць PDF-файл свежага нумара ў першы матэрыял у спайдэры на галоўнай, — паведамляе Аляксей Красоўскі. — Для прыкладу адкрыйце спасылку: http://golas.sb.by/dzen-za-dnyem/article/u-padarunak-belarusk-abyareg.html.” Гэта якраз матэрыял з Даўгаўпілса “У падарунак — “Беларускі абярэг”. Адкрывайце там ПДФ-ку, бярыце, пампуйце — і абавязкова чытайце!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter