Бярдыш — з вод Астра.

Старажытную пяцісотгадовую зброю знайшоў у рэчцы жыхар Клімавіцкага раёна.

Старажытную пяцісотгадовую зброю знайшоў у рэчцы жыхар Клімавіцкага раёна.

— Доўгі час захапляюся падводным паляваннем. А тут сярод глею ў рацэ, недалёка ад вёскі Іванаўск, недалёка ад нашых Галічаў, прыкмеціў вось гэту старажытную “сякеру”, — кажа Вячаслаў Краўцоў.
Рассказаць пра унікальную знаходку мы папрасілі дацэнта кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова, кандыдата гістарычных навук Аляксандра Коласава.
— Гэта бярдыш — сякера, якая была на доўгай рукаяці з шырокім месяцападобным лязом. Абушковая зброя выкарыстоўвалася для бліжняга бою. Асабліва пашыранай яна была ў стральцоў Маскоўскай дзяржавы ў ХV—XVII стагоддзях.
Бярдыш — знаходка ў гэтых мясцінах невыпадковая, бо менавіта ў XV—XVII стагоддзях Верхняе Падняпроўе і Пасожжа былі арэнай пастаянных войн і сутычак.
Падобныя рэчы ёсць у Мсціславе і Магілёве. Але такія старажытныя знаходкі не частыя, таму бердышом з вод Астра вельмі зацікавіліся гісторыкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter