Быў у акцыi пачатак...

I няма ў акцыi канца. Размова iдзе пра мiнулагоднюю экспедыцыю газеты “Рэспублiка” i тэлеканала АНТ “Освобождение: Победа. Память. Патриотизм”. У час падарожжа па рацэ Заходняй Дзвiне мы расказвалi пра нездавальняючы экалагiчны стан аднаго з яе прытокаў – рэчкi Вiцьбы. Гарадскiя ўлады памяркоўна аднеслiся да крытычнай публiкацыi. Распрацаваны доўгатэрмiновы праект добра-ўпарадкавання знясiленай i забруджанай у “гарадскiх джунглях” пакутнiцы Вiцьбы. У межах маста “Юбiлейны” вядзецца маштабная расчыстка рэчышча. Ёсць i праект стварэння каскада вадаёмаў. На яго рэалiзацыю ўжо выкарыстана паўтара мiльярда рублёў, столькi будзе асвоена i ў гэтым годзе. У рамках акцыi “Чысты дом — Беларусь!” на Вiцьбе з`явяцца набярэжныя з асвятленнем, пешаходнымi дарожкамi i прыгожымi аб`ектамi гандлю i адпачынку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter