Буйныя пакупкі — у растэрміноўку

На Браслаўшчыне усё больш папулярным становіцца набыццё тавараў у крэдыт

У краі блакітных азёр, як вобразна называюць Браслаўшчыну, усё больш папулярным у насельніцтва становіцца набыццё мэблі, бытавой тэхнікі, іншых буйнагабарытных тавараў у крэдыт.

Толькі летась такую паслугу выкарысталі сотні грамадзян і пайшчыкаў на суму больш чым у мільярд рублёў. Асабліва распаўсюджана такая форма гандлю, як і продаж тавараў па папярэдніх заяўках, у гаспадарчым і мэблевым магазінах райцэнтра, магазінах тавараў штодзённага попыту ў вёсках Мількі, Цяцеркі, Казяны, Мяжаны і іншых населеных пунктах.

Раённае спажыўтаварыства аб’ядноўвае звыш сотні магазінаў і прадпрыемстваў грамадскага харчавання, сем аўтамагазінаў, а таксама звыш 11 тысяч пайшчыкаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter