Буйны «ўлоў»

Ашмянскія мытнікі затрымалі кантрабанду амаль на Br 0,5 млрд

Ашмянскія мытнікі за два дні затрымалі кантрабанду амаль на паўмільярда рублёў.

— На мытным пасту «Катлоўка» быў прыпынены рух двух грузавых аўтамабіляў, — гавораць ў прэс-службе Ашмянскай мытні. — У адным з аўтамабіляў, якія рухаліся з Літвы ў Расію, выявілі 26 спартыўных сумак.

У другім таксама знойдзены не заяўлены ў дакументах тавар у колькасці больш за 261 тыс. адзінак.

Папярэдні ацэначны кошт канфіскаваных тавараў склаў 457 млн. рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter