Абарваныя лiнii электраперадачы, паваленыя дрэвы, пашкоджаныя аўтамабiлi: як аператыўныя службы спраўлялiся з выклiкамi снежнага цыклону

Буяны нораў «ларса»

Днямi па краiне прайшоў снежны цыклон «Ларс». Дажджы змянялiся снегам, умераны вецер — парывiстым. Надвор’е лiтаральна валiла з ног. МНС рассылала папярэджаннi. Рэзкая змена тэмператур зрабiла дарогi i тратуары небяспечнымi месцамi. З’явіліся праблемы і з электразабеспячэннем. Непаладкi ў аператыўным рэжыме лiквiдавалi спецыялiсты ДВА «Белэнерга». Якiя праблемы даставiла надвор’е гарадскiм службам, даведалася карэс-пандэнт «Р».

Учора на вулiцах Мiнска задзейнiчалi каля 650 адзiнак тэхнiкi.

На 14:00 учора адноўлена электразабеспячэнне больш за 2300 населеных пунктаў. Асноўны ўдар стыхii прый-шоўся на Брэсцкую, Гродзенскую i Гомельскую воб-ласцi. Пад нацiскам цыклону галiнкi i цэлыя дрэвы абвальвалiся на лiнii электраперадач. На правадах ЛЭП налiпаў мокры снег, ўтвараўся лёд. Ускладняў сiтуацыю i моцны вецер.

— Работнiкаў абласных энергасiстэм перавялi ў рэжым павышанай гатоўнасцi, распа-чалi лiквiдацыю наступстваў стыхii. Першачарговая задача — лiквiдаваць тэхналагiчныя парушэннi, у максiмальна кароткiя тэрмiны аднавiць электразабеспячэнне спажыўцоў, —адзначылi ў Белэнерга. — Арганiзавалi аператыўныя пераключэннi, аварыйныя абходы лiнiй, прыцягнулi спецыяльную тэхнiку, для правядзення рамонтных работ адправiлi аператыўны персанал.

Сумарна да аднаўленчых i рамонтных работ прыцягнулi 1400 чалавек i 450 адзiнак тэхнiкi. Для аднаўлення энергазабеспячэння сацыяльных аб’ектаў i населеных пунктаў задзейнiчалi рэзервовыя крынiцы. Рабочыя брыгады працавалi дапазна, у некаторых месцах — усю ноч.

У найбольш пацярпелых ад цыклону рэгiёнах лiквiдаваць перабоi дапамагалi брыгады з iншых абласцей. У дапамогу Брэсцкiм энергетыкам пры-былi 18 брыгад з Мiнска, Гомеля, Магiлёва i Гродна. Маштабныя аварыйна-аднаўленчыя работы вялi у Пiнскiх, Баранавiцкiх i Пружанскiх электрасетках.

Ратаваць гарады ад снежных завалаў i галалёду ўзялiся мясцовыя службы ЖКГ. У сталiцы ў ноч з 26 на 27 студзеня выпала вялiкая колькасць снегу. Мiнскiя ЖКГ перайшлi на ўзмоцнены рэжым працы. Да цяжкасцей камунальнiкi былi гатовы: ведалi, што па краiне пройдзе цыклон.

— Уначы, калi ў горадзе выпадалi багатыя снежныя ападкi, камунальныя службы працавалi ва ўзмоцненым рэжыме, каб ранiцай жыхары сталiцы маглi без праблем дабрацца да патрэбных месцаў, — расказаў у iнтэрв’ю БЕЛТА намеснiк генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мiнгарвыканкама» Уладзiмiр Латушкiн. — Фармiравалiся калоны па ачыстцы дарог i сцяжынак ад снегу, фронт работы выконвалi i прыбiральшчыкi тэрыторый. За ноч горад па магчымасцi пастаралiся давесцi да ладу, высыпалi 2330 тон супрацьгалалёдных матэрыялаў, таму ў цэлым з працай справiлiся, нават нягледзячы на некаторыя нязручнасцi.

У краiне за 26 студзеня паваленымi дрэвамi пашкоджана 11 аўтамабiляў.

Учора на вулiцах Мiнска задзейнiчалi каля 650 адзiнак тэхнiкi i больш за 700 прыбi-ральшчыкаў тэрыторый. Акрамя таго, жыллёвыя арганiзацыi зноў папрасiлi дапамагчы ў прыбiраннi двароў i парковачных месцаў. Атрымаць iнвентар можна ў абсталяваных месцах кожнага раёна сталiцы.

Пацярпела ад цыклону i асабiстая маёмасць. У краiне за 26 студзеня паваленымi дрэвамi пашкоджана 11 аўтамабiляў. Паводле аператыўнай iнфар-мацыi, зафiксавана 80 выпад-каў падзення дрэў, адзначылi ў МНС. Дапамогу ў выцягваннi са снежных заносаў аказалi 75 аўтамабiлям. Найбольшая колькасць — у Гродзенскай i Брэсцкай абласцях. Гэта 35 i 22 выпадкi адпаведна.

Па вiне цыклону збоi адбы-валiся i ў раскладзе цягнiкоў. Паводле iнфармацыi Беларускай чыгункi, з-за налiпання мокрага снегу на стрэлачных пераводах затрымлiваўся рух 13 цягнiкоў (да 50 хвiлiн). З-за пагодных умоў спынялi афармленне ў польскiм пункце пропуску «Баброўнiкi» (з беларускага боку — «Бераставiца»).

Ўплыў цыклону распаў-сюджваўся па краiне нераў-намерна. Ён абумовiў выпадзенне ападкаў ад умераных да моцных. У значнай ступенi адрознiваўся фазавы стан: па захадзе краiны прайшлi моцныя снегапады, у цэнтральных i ўсходнiх рэгiёнах — моцныя дажджы.

— Максiмальны прырост снежнага покрыва за ноч i дзень 26 студзеня адзначылi ў Гро-дзенскай i Брэсцкай абласцях — ад 7 да 20 сантыметраў. Больш за ўсё снегу дадалося паблiзу Гродна — 28 сантыметраў. Разам з тым, рэкардсменам па колькасцi ападкаў за суткi 26 студзеня аказаўся Мiнск: тут выпала 32 мiлiметры (у асноўным iшлi ў выглядзе дажджу). Гэта каля 70 працэнтаў месячнай нормы, — адзначылi спецыялiсты Белгiдрамета. — Акрамя моцных апад-каў, праходжанне цыклону «Ларс» суправаджалася ўзмацненнем ветру, завеяй i налiпаннем мокрага снегу. На большай частцы краiны парывы ветру дасягалi 14—19 метраў у секунду. Максiмальны паказчык адзначаны ў Гомелi.

Учора цыклон зрушыўся на тэрыторыю Расii. У яго тылавой частцы ў нашу краiну пачалi паступаць больш халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Тэмпературны фон панiзiўся. У цэлым ён складзе ад -3 да -10 градусаў. Пры праясненнях падмарозiць да -11... -14 градусаў. Днём ад 0 да -6 градусаў. Зiмовы характар надвор’я захаваецца да канца студзеня.

tychko@sb.by

Фото БЕЛТА 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter