Буслы на радзіму ляцяць
25.03.2009 01:00:00
Паводле старажытных вераванняў, сёння яшчэ і дзень стварэння свету, які калісьці супадаў з днём вясновага раўнадзенства — 20 сакавіка. Беларусы ж адзначаюць у гэты час яшчэ адно свята — Гуканне вясны.
Паводле даўніх звычаяў, трэба выпускаць з клетак птушак, якія прыспешаць прыход цёплай пары. На Дабравешчанне, вераць людзі, буслы мусяць вярнуцца на радзіму з паўднёвых краёў. Калі гэтага не здарыцца — чакайце да 7 красавіка, тады Благавешчанне будуць адзначаць праваслаўныя хрысціяне. Як кажа народная прымаўка, да Благавешчання зіму не лай і сані трымай. Дарэчы, сіноптыкі сёлета цалкам пацвярджаюць гэтую мудрасць: толькі ў пачатку наступнага месяца сонца поўнасцю пераможа снег.