Буслы на радзіму ляцяць

Сёння ў каталікоў — ЗвеставаннеДобрую вестку прынёс у гэты дзень арханёл Габрыэль Панне Марыі: у яе народзіцца дзіцятка Езус, Збаўца гэтага свету ад грахоў. Божы пасланнік паведаміў Прасвятой Дзеве, што зачацце яе бязгрэшнае, ад Святога Духа. Так сцвярджае біблейскае паданне. Роўна праз дзевяць месяцаў пасля 25 сакавіка — 25 снежня сапраўды народзіцца Месія, Сын Божы. Гэтыя даты — найважнейшыя ў каталіцкім календары.

Паводле старажытных вераванняў, сёння яшчэ і дзень стварэння свету, які калісьці супадаў з днём вясновага раўнадзенства — 20 сакавіка. Беларусы ж адзначаюць у гэты час яшчэ адно свята — Гуканне вясны.
Паводле даўніх звычаяў, трэба выпускаць з клетак птушак, якія прыспешаць прыход цёплай пары. На Дабравешчанне, вераць людзі, буслы мусяць вярнуцца на радзіму з паўднёвых краёў. Калі гэтага не здарыцца — чакайце да 7 красавіка, тады Благавешчанне будуць адзначаць праваслаўныя хрысціяне. Як кажа народная прымаўка, да Благавешчання зіму не лай і сані трымай. Дарэчы, сіноптыкі сёлета цалкам пацвярджаюць гэтую мудрасць: толькі ў пачатку наступнага месяца сонца поўнасцю пераможа снег.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter