Будзе свята і феерверк.

Да 430-годдзя горада падрыхтавана цікавая святочная праграма.

У суботу, 17 снежня, жыхары Клімавічаў будуць адзначаць 430-годдзе свайго роднага горада.

Святочная праграма пачнецца на цэнтральнай плошчы горада і ў гарадскім парку. Як паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы Клімавіцкага райвыканкама Марыя Пракопчык, гэта будзе вясёлае народнае гулянне з прадстаўленнем падворкаў сельсаветаў, творчых тэматычных пляцовак устаноў адукацыі, з работай катка, кірмашом-продажам разнастайнай прадукцыі раёна і г. д.
Затым свята прадоўжыцца ў раённым цэнтры  культуры, дзе адбудзецца святочны канцэрт. У гэты ж час у найбольш населеных мікрараёнах горада будзе арганізавана забаўляльная праграма. Вечарам жыхароў чакаюць цікавыя мерапрыемствы ў парку. А кульмінацыяй Дня горада стане феерверк.
Клімаўчанкі, якія нарадзілі дзяцей з 10 па 20 снежня, атрымаюць каштоўныя падарункі ад раённай арганізацыі РАА “Белая Русь”. А на працягу ўсяго першага зімовага месяца жыхары могуць павіншаваць свой любы горад са святам па раённым радыё і тэлебачанні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter