Будуць новыя магчымасці

Дзяржпраграма “Беларусы ў свеце” амаль цалкам падрыхтавана і пачне рэалізоўвацца з наступнага годаАпошнім часам на дзяржаўным узроўні зроблены значныя крокі ў вызначэнні падыходаў да супрацоўніцтва з беларусамі замежжа. Пра гэта днямі паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка. “Саветам Міністраў яшчэ раней была прынята пастанова, у якой зацверджана канцэпцыя дзяржпраграмы “Беларусы ў свеце”, — адзначыў міністр. — А ўжо сёння Міністэрства культуры завяршае работу над яе распрацоўкай. Мы вельмі спадзяемся, што яна будзе прынята ў бліжэйшы час і з наступнага года пачне рэалізоўвацца”.
Дзяржпраграма “Беларусы ў свеце” амаль цалкам падрыхтавана і пачне рэалізоўвацца з наступнага года
Апошнім часам на дзяржаўным узроўні зроблены значныя крокі ў вызначэнні падыходаў да супрацоўніцтва з беларусамі замежжа. Пра гэта днямі паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка. “Саветам Міністраў яшчэ раней была прынята пастанова, у якой зацверджана канцэпцыя дзяржпраграмы “Беларусы ў свеце”, — адзначыў міністр. — А ўжо сёння Міністэрства культуры завяршае работу над яе распрацоўкай. Мы вельмі спадзяемся, што яна будзе прынята ў бліжэйшы час і з наступнага года пачне рэалізоўвацца”. Выконваць праграму будуць Міністэрствы замежных спраў і адукацыі, апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, а таксама Міністэрства ўнутраных спраў.
Яшчэ Павел Латушка падкрэсліў, што Мінкультуры імкнецца да актыўнага супрацоўніцтва з беларускімі супольнасцямі за межамі краіны. Ён адзначыў, што большасць беларускіх суполак, якія існуюць за мяжой, займаюцца перш за ўсё культурна-асветніцкай дзейнасцю: ладзяць канцэрты, дапамагаюць аматарскім творчым калектывам, мастакам і пісьменнікам, якія пішуць на беларускай мове за мяжой. І для Міністэрства культуры, вядома ж, вельмі важна аказваць падтрымку ў гэтай сферы.
Сёння міністэрства кантактуе з беларускімі замежнымі арганізацыямі і праз Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа. Яго першае пасяджэнне прайшло ў 2010 годзе, а трэцяе — сёлета, у пачатку чэрвеня, у Гродне, пад час ІХ Фестывалю нацыянальных культур.
Дарэчы, у Савет уваходзяць прадстаўнікі беларускіх суполак больш як з 20 краін, а нядаўна да іх далучыліся кіраўнікі дыяспар з казахстанскага Паўладара і Аргенціны.

Кацярына Аляксандрава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter