Будуць новыя гастролі

Філармоніі Мінска і Варшавы дамовіліся аб супрацоўніцтвеБеларуская дзяржаўная філармонія заключыла дагаворы аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай варшаўскай філармоніяй і тэатрам “Оперы і філармоніі Падляска” (Беласток). Пра тое паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар.
Філармоніі Мінска і Варшавы дамовіліся аб супрацоўніцтве

Беларуская дзяржаўная філармонія заключыла дагаворы аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай варшаўскай філармоніяй і тэатрам “Оперы і філармоніі Падляска” (Беласток). Пра тое паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар.
“Гэта дае магчымасць паказаць палякам, што мы не толькі фальклорная Беларусь, але і дзяржава з высокім патэнцыялам культуры”, — сказаў Аляксандр Гарбар. Па яго меркаванні, раней беларуска-польскія культурныя стасункі развіваліся аднабока. Практычна ўсе лепшыя салісты з суседняй краіны ўжо выступалі ў Беларусі, чаго не скажаш пра беларускіх дзеячаў мастацтва. Паводле слоў Аляксандра Гарбара, цяпер настала пара задумацца над тым, каб і беларускія выканаўцы як мага больш гастралявалі ў Польшчы.
“Для многіх сталі адкрыццём нашы магчымасці: 19 калектываў у складзе філармоніі. Калегі ўбачылі наш патэнцыял, і гэта настройвае на добрыя партнёрскія стасункі”, — дадаў Аляксандр Гарбар. Ён нагадаў, што Белдзяржфілармонія ўжо супрацоўнічае з установамі Любліна і Гданьска.
Дарэчы. Па залах Беларускай дзяржфілармоніі можна падарожнічаць і віртуальна, зайшоўшы на сайт установы ў інтэрнэце.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter