В рейтинге стран с самым здоровым населением Беларусь занимает 81-е место. Как подняться?

Будучыня ствараецца сёння

Праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя, паступовая дэградацыя сельскагаспадарчых зямель, далейшая ўрбанізацыя арэалаў дзікай прыроды, абмежаванне доступу вялікай колькасці людзей ў многіх рэгіёнах свету да пітнай вады і незваротныя кліматычныя змяненні — вось далёка не поўны пералік экалагічных і эканоміка-палітычных выклікаў, існуючых сёння. 

фота pixabay.com

Паводле звестак ААН, толькі ў выніку наступстваў ад забруджвання атмасфернага паветра, страты на барацьбу з якім складаюць штогод звыш за пяць трыльёнаў долараў, на планеце памірае не менш за сем мільёнаў чалавек. Прычыны гэтай сітуацыі ў асноўным тэхнагенныя — вытворчасць электраэнергіі, дзейнасць прамысловасці і транспарту, здабыча карысных выкапняў, сельскагаспадарчая дзейнасць, перапрацоўка адыходаў. Даказана: забруджванне атмасфернага паветра вядзе да ўзнікнення рэспіраторных, інфекцыйных і сардэчных захворванняў, інсульту, рака лёгкіх, ускладненняў, звязаных с цяжарнасцю ў жанчын, і шэрагу хранічных праблем са здароўем дзяцей. 

Эксперты папярэджваюць: непрыняцце неабходных захадаў з боку міжнароднай супольнасці можа прывесці да таго, што смяротнасць ад забруджвання паветра да 2050 года вырасце ад пяцідзесяці да ста працэнтаў. Калі негатыўнае ўздзеянне на прыроднае асяроддзе захаваецца і працягнецца цяперашнімі тэмпамі, то праз трыццаць гадоў 45 працэнтаў сусветнага валавога ўнутранага прадукту і 40 працэнтаў вытворчасці зерня апынуцца пад пагрозай.

Гаворачы больш канкрэтна (спасылка на даклады ЮНЭСКА і ААН), звыш за два мільярды жыхароў Зямлі пакутваюць зараз ад недахопу вады і адпаведна неабходнай гігіены. Статыстыка сведчыць, што колькасць канфліктаў адносна карыстання воднымі рэсурсамі ў свеце толькі павялічваецца (з 2000-га па 2009 год іх налічылі 94, а з 2010-га па 2018 год ужо 263).

Яшчэ адна праблема, якой зараз заклапочаны на ўзроўні вядучых міжнародных арганізацый, — ужыванне няякасных прадуктаў харчавання. Штогод падобная ежа, заражаная бактэрыямі, вірусамі і таксінамі, выклікае самыя розныя захворванні прыкладна ў 600 мільёнаў чалавек, каля 420 тысяч з якіх паміраюць. Такія звесткі ААН агучаны на нядаўняй канферэнцыі ў Эфіопіі, мэта якой звярнуць увагу грамадскасці на неабходнасць пазбаўлення ад небяспечных прадуктаў харчавання.

Не сакрэт, што хваробы, звязаныя з ужываннем няякасных прадуктаў харчавання, моцна ўплываюць на ўстойлівасць сістэм аховы здароўя многіх дзяржаў, ствараюць праблемы ў эканоміцы, гандлі, сферы турызму, вядуць да агульнага зніжэння вытворчасці працы. Паводле слоў гендырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) Раберту Азеведу, бяспека харчовых прадуктаў — цэнтральны элемент аховы здароўя, які будзе мець ключавое значэнне для дасягнення мэт у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Між іншым нядаўна Bloomberg склала рэйтынг дзяржаў “з самым здаровым насельніцтвам і самай высокай працягласцю жыцця”, грунтуючыся ў сваіх высновах на інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ААН і Сусветнага банка. Быў прааналізаваны ўзровень здароўя насельніцтва ў 169 краінах свету. Сярод паказчыкаў разглядаліся і ўлічваліся наступныя важныя фактары: працягласць жыцця, курэнне, працэнт насельніцтва з ажырэннем, даступнасць крыніц чыстай вады і санітарныя ўмовы. У выніку спіс агенцтва ўзначаліла Іспанія. Таксама былі вызначаны яшчэ дзевяць краін-лідараў рэйтынгу з найбольшай працягласцю жыцця: Італія, Ісландыя, Японія, Швейцарыя, Швецыя, Аўстралія, Сінгапур, Нарвегія, Ізраіль. 

Беларусь сярод 169 краін заняла 81-е месца. Нашы суседзі з  Польшчы — 40-е, Украіна апынулася на 93-м, Расія — на 95-м.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter