Будучыня пачынаецца з сям’і

У Цэнтры культурнай, выхаваўчай, асветніцкай і турыстычнай дзейнасці ў мястэчку Сёмкава пад Мінскам будуць разважаць пра вечныя каштоўнасціЭнтузіясты называюць гэты праект так: культурна-гістарычны і эколага-турыстычны кластар “Сёмкава”. Непадалёк ад сталіцы будзе апрабавана новая мадэль культурнай дзейнасці, створана інтэрактыўная зона зносін па праблемах гісторыі, культуры і мастацтва. Мяркуецца, што Сёмкава стане для шматлікіх наведвальнікаў месцам усведамлення таго, наколькі істотна ўплывае моцная сям’я на ўстойлівае развіццё дзяржавы.
У Цэнтры культурнай, выхаваўчай, асветніцкай і турыстычнай дзейнасці ў мястэчку Сёмкава пад Мінскам будуць разважаць пра вечныя каштоўнасці
Энтузіясты называюць гэты праект так: культурна-гістарычны і эколага-турыстычны кластар “Сёмкава”. Непадалёк ад сталіцы будзе апрабавана новая мадэль культурнай дзейнасці, створана інтэрактыўная зона зносін па праблемах гісторыі, культуры і мастацтва. Мяркуецца, што Сёмкава стане для шматлікіх наведвальнікаў месцам усведамлення таго, наколькі істотна ўплывае моцная сям’я на ўстойлівае развіццё дзяржавы.
Як расказаў старшыня аргкамітэта праграмы “Сям’я — Яднанне — Айчына” Уладзімір Грозаў, цяпер удакладняецца канцэпцыя кластара, робіцца праект сайта, распрацоўваецца бізнес-план. Па задуме аўтараў, перспектыўны напрамак увасаблення ідэй — стварэнне цэнтра рознабаковай дзейнасці на базе мясцовых прыродна-ландшафтных музеяў.
Духоўна-асветніцкая праграма “Сям’я — Яднанне — Айчына” — сумесная справа царкоўных і дзяржаўных структур, грамадскасці. Рэалізуецца, каб пераламаць негатыўныя тэндэнцыі ў дэмаграфічным развіцці краіны, садзейнічаць адраджэнню высокіх духоўных традыцый, аднаўленню моцнай шматдзетнай сям’і.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter