Будем дружить томами

Книжные магазины затовариваются, увеличивается поток непрофессиональной литературы, развращающей авторов и портящей вкус читателей...

Книжные магазины затовариваются, увеличивается поток непрофессиональной литературы, развращающей авторов и портящей вкус читателей... Сохранившиеся при этой засухе литературные критики бьют тревогу: любой, кто считает себя писателем, имея деньги или спонсора, может издаться если не в государственном, так в частном издательстве. Затем с большими либо меньшими усилиями — к сожалению, ушла в прошлое сложность и торжественность этой процедуры — получить заветную «членскую корочку» и на этом основании требовать хвалебных рецензий и публикаций. В таких случаях сразу вспоминается сцена из булгаковского романа «Мастер и Маргарита», когда Коровьева и Бегемота не пускают в писательский ресторан, потому что у них нет членских билетов МАССОЛИТа, на что те парируют, что у Достоевского тоже такого билета не было.


Но когда «вочлененный» автор продвигает себя, это полбеды. Вторая половина беды, причем самая неприглядная, — когда он берется исправлять и вытеснять из процесса «неправильных» коллег. Издания существующих на сегодняшний день  двух литературных союзов еле выдерживают поток «сигналов» о напечатанных ими не тех авторах и не тех произведениях. «Окололитературная полемика» сублимируется  в сплетни и оговоры.


Все это, конечно, отголоски старой традиции. Но сейчас иная эпоха! В интернете — доступ к любой информации и трибуна мнений. Книжного дефицита нет и в помине, и навязать чей–то том в нагрузку к изданию Дюма или Дрюона, как было во времена общества книголюбов, не получится. Сегодня писатель может всерьез заинтересовать читателя только своими текстами. Заставить кого–то купить книгу потому, что ее написал очередной «идеологический борец» уже не удастся, если она бездарна. Следовательно, писатель должен прежде всего стараться писать как можно больше и лучше, то есть заниматься своим непосредственным делом. Ну не будет читателям дела до заслуг того или иного сочинителя по «общественной» либо «политической» линии, какие премии получал, насколько успешно интриговал... Останется только то, что он написал, — оно и будет судимо. Быков, Адамович, Танк остались в истории литературы прежде всего как авторы! Польский писатель и философ Станислав Лем как–то попытался осмыслить ситуацию, которая сложилась в польской литературе в постперестроечный период. Он заметил, что книги должны цениться не по тому, принимал писатель советскую власть или был диссидентом, а по художественной значимости: «Однако мы научились принимать во внимание качество характера больше, чем качество книг. Когда это соотношение окончательно изменится, у нас будет нормальная литература нормального общества». Это в полной мере относится и к нам.


Светлана МИКША.


Кожная сапраўдная лiтаратура як аснова нацыянальнай культуры з’яўляецца той сферай духоўнай дзейнасцi, якая, па сутнасцi, i нясе ў сабе код самабытнасцi таго або iншага народа. Гэта агульнавядома, нiякага ваяўнiчага нацыяналiзму тут няма — закон жыцця. («Сiгналiзатары» ў розныя iнстанцыi, не марнуйце час, шукаючы ў маiм выказваннi крамолу.) Кажу з глыбокiм перакананнем: у нашым грамадстве ўсё не горш, чым у iншых, а шмат што нават i лепш. I хай тыя, хто нахабна навязваюць нам сваё, падумаюць, цi падыходзiць яно нам. Але мы самi разбяромся i ў сваёй палiтыцы, ладзе жыцця, i ў шмат чым iншым. I ў духоўнай сферы, у тым лiку i ў той яе састаўной частцы, якая называецца лiтаратура, — таксама. Скажам, вакол лiтаратуры даўно ўжо нахабна спрабуе панаваць па прыкладзе iншых па духу далёкiх ад нас грамадстваў звычайная непрыстойнасць. Але i ў нас з’явiлася шмат людзей, якiя, карыстаючыся фактарам часу, уседазволенасцю (гэта так яны разумеюць дэмакратыю), упарта займаюцца не сваёй справай, не маючы для гэтага нi здольнасцей, нi адукацыi, ды ўсяго iншага, каб годна выконваць нейкую важную для сябе i людзей справу.


Напрыклад, у нас ёсць, з дазволу сказаць, палiтыкi, якiя на самай справе — няўдалыя прадпрымальнiкi ад яе. Яны самi аб’явiлi сябе нiбыта клапатлiўцамi за народнае шчасце.


Ёсць акадэмiкi нейкiх самадзейных акадэмiй. Гэтыя псеўдавучоныя перашкаджаюць працаваць сапраўдным вучоным... Ёсць, i нямала, «урачоў»–шарлатанаў, што прыносяць шкоду хворым, часта непапраўную. Так i хочацца iм усiм, пачынаючы ад самадзейных палiтыкаў i заканчваючы непiсьменнымi «пiсьменнiкамi», сказаць: «Не перашкаджайце людзям, займайцеся сваёй справай!»


Тут чытач можа параiць: дык скажы хаця б лiтаратарам, калi ты да iх блiжэй.


 Казаў i кажу разам з многiмi такiмi ж, як я, лiтаратурнымi рэдактарамi з дзяржаўных выдавецтваў i выданняў. Але марна. Ведаю, што яшчэ нi адзiн рэдактар, нi адзiн класiк, нават з сусветным iмем, не пераканаў нiводнага выпадковага ў творчасцi чалавека, што той займаецца не сваёй справай.


Чаму некаторыя людзi «садзяцца не ў свае санкi» ды пры гэтым яшчэ наносяць шкоду iншым, грамадству, вядома: грошы, прага ўласнага абагачэння любым шляхам. I — безадказнасць за гэта.


Скажам, нейкi новаспечаны iлжэпалiтык, выклянчваючы ў якiх–небудзь сваiх замежных «патронаў» сродкi для асабiстага бязбеднага iснавання, менш за ўсё думае пра народ. З такiмi людзьмi ўсё больш–менш зразумела. А чым растлумачыць iмкненне займацца не сваiм бясконцага мноства так званых пiсьменнiкаў? Слесары–сантэхнiкi, адстаўнiкi, пенсiянеры, прыёмшчыкi металалому i шклатары, няўдалыя журналiсты, хатнiя гаспадынi... Пiшуць, з дазволу сказаць, свае «тварэнiя», навязваюць iх грамадству, чытачам, часам нават патрабуюць, каб па iх «кнiгах» праводзiлi мерапрыемствы ледзь не на дзяржаўным узроўнi.


Тут прага зарабiць грошы — адпадае. Яны выдаюцца або за кошт спонсараў, або за свае кроўныя, каб толькi задаволiць самалюбства: я маю кнiгу!


I хто ж выдае тых «пiсьменнiкаў»? Многiя прыватныя выдавецтвы. Дзяржаўныя, дзе высокапрафесiйная рэдактура, такiя «творы» адхiляюць. Але як казаў, для непiсьменных «пiсьменнiкаў» нiякiх заслонаў няма. Многiя спрабуюць заняць сваё месца ў лiтаратуры праз скаргi: мяне не друкуюць дзяржвыдавецтвы! (Во што значыць магiя СЛОВА! Але ж слова бывае рознае, i гнiлое — таксама: гл. Бiблiю.) Пiшуць, як i ў даперабудовачныя часы, вышукваючы «крамолу» ў творах сапраўдных пiсьменнiкаў. Не грэбуюць нiчым. У сваiх «сiгналах» вырываюць з твораў асобныя сказы, падаюць iх па–за аўтарскай канцэпцыяй, «уводзяць» забароны на тэмы, спекулююць на патрыятызме. Словам, як i раней, i — пакараць!..


А мы часам у тых «iнстанцыях», у якiя «сiгналiзуюць», цi з–за чуласцi да кожнага, цi з–за боязi праслыць душыцелямi свабоды слова (яна, мiж iншым, патрабуе ад кожнага гранiчнай маральнай адказнасцi за сказанае) ствараем вакол гэтага «шумiху». Хаця ведаем: пачнём «рэагаваць», такое «сiгналiзаванне» стане тэндэнцыяй, а яна можа ператварыцца ў сiстэму.


Прыклад падобнай сiстэмы, але ў iншай сферы у нас ужо даўно ёсць: некаторыя самадзейныя палiтыкi напярэдаднi асаблiва важных падзей жыцця нашага народа, краiны апантана «сiгналiзуюць» сваiм розным гаспадарам пра тое, нiбыта ў Беларусi жыццё — жах! Патрабуюць прыняцця мер... да таго народа, сярод якога выраслi, якi iх вывучыў, выправiў у жыццё... Не бачаць «продвинутые», што народ сам даўно вызначыў, як яму жыць. Не разумеюць, што ён у свой час са сваiх глыбiнь вылучыў таго, каму давярае свой лёс... (Навейшая гiсторыя iснавання незалежнай нашай краiны гэтых «продвинутых» так нiчому i не навучыла.)


З палiтыкамi, дзе яны сапраўдныя, а дзе «iлжэ–», разбяромся i без розных «заступнiкаў» за нас. А вось, напрыклад, як быць, калi ўжо iншыя «клапатлiўцы» «сiгналiзiруюць», скажам, на выдатных урачоў, якiя нiбыта не так iх лечаць, як раiла суседка? Або — калi на прынцыповых чыноўнiкаў, якiя сумленна выконваюць свае службовыя абавязкi, пры гэтым перашкаджаюць хцiўцам, злодзеям, казнакрадам?.. А на настаўнiкаў?.. У рэшце рэшт — на сапраўдных пiсьменнiкаў?..


Дарэчы, у нас укаранiлася практыка, калi ацэнку творам сапраўдных майстроў слова на старонках некаторых выданняў часта даюць самадзейныя крытыкi. Такiя наогул не разбiраюцца ў лiтаратуры. Нярэдка яны «раскручваюць» нiкчэмныя тэксты аўтараў з уласнага акружэння. Гэтыя «крытыкi» бессаромна вучаць прафесiяналаў, як пiсаць. Больш таго, асобныя з iх нават абражваюць у друку класiкаў, народных песняроў, па сутнасцi, зневажаючы гонар народа, краiны. («Дэмакраты», такое магчыма ўявiць у якой суседняй краiне?) Кашчунства, якое мы самi i дазваляем падобнай калялiтаратурнай брацii. Дык вось, розныя «сiгналiзатары», iх iдэйныя натхняльнiкi, вядома ж, перастануць перашкаджаць жыць i працаваць усiм нам. У тым лiку сапраўдным палiтыкам, вучоным, урачам, настаўнiкам... i пiсьменнiкам таксама. Калi мы перастанем зважаць на iх. Якая простая i вядомая ўсiм iсцiна! Калi я кажу пра пiсьменнiкаў, то акцэнтую ўвагу калег на тым, што сучасныя «пiльныя» стараюцца «выбiваць» з лiтаратуры менавiта значных творцаў i па адным.


Праз лiтаратуру ў свой час свет даведаўся, што ёсць беларусы, беларуская мова, Беларусь, а не нейкi там край, як некаму хацелася i часам хочацца цяпер (iм «муляе» суверэнная дзяржава!). Наша лiтаратура, у якой ладам працуюць прадстаўнiкi розных нацыянальнасцей, праз Саюз пiсьменнiкаў Беларусi годна мацуе братнiя i сяброўскiя сувязi з рускай лiтаратурай, iншымi лiтаратурамi былых рэспублiк некалi адзiнай краiны, з многiмi замежнымi. Наша лiтаратура, як сведчаць лепшыя яе творы, — носьбiт i выказнiк духу не толькi свайго народа, але i iншых народаў, з якiмi беларусы ў згодзе жывуць ў адной сваёй шматнацыянальнай краiне. Яна, гэтая лiтаратура, нiколi не распальвала i не распальвае мiжнацыянальную непрыязнасць. Не абражала i не абражае прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцей, веравызнанняў. Яна не прапагандавала i не прапагандуе насiлле... Даўно прызнаная далёка за межамi сваёй краiны як гуманiстычная, яна нiякiм чынам не паддаецца таму маральнаму, заснаванаму на разбурэннi чалавечага духу падзенню, якое адбываецца з некаторымi iншымi лiтаратурамi, нават з тымi, што прэтэндуюць на першынство ў свеце.


Так, наша лiтаратура не выведзена з адукацыi, як некаму хацелася б, не «аддзелена» ад дзяржаўнага клопату (хоць дзяржава i не ўмешваецца ў лiтпрацэс). Захавалiся, мадэрнiзуюцца, удасканальваюцца дзяржвыдавецтвы, лiтаратурныя часопiсы... Урэшце, усё гэта ў значнай ступенi фiнансуецца з дзяржбюджэту. Зразумела, што i патрабаваннi да лiтаратуры павiнны быць самыя высокiя. (Мiж iншым, i гэта азначае, што графаманii ў ёй не месца...) I калi кiраўнiк дзяржавы заўважае, што трэба ствараць творы найвышэйшага мастацкага ўзроўню, то тут — справядлiвая заклапочанасць яе сённяшнiм станам, перспектывамi далейшага развiцця.


Думаю, што адсюль таксама вынiкае i наступнае: мастацкi ўзровень абсалютна ўсiх друкаваных твораў, незалежна ад таго, выходзяць яны ў дзяржаўным цi прыватным выдавецтве, павiнен быць калi не надзвычай высокiм, то, хаця б пакуль iдзе працэс станаўлення лiтаратуры нашага новага часу, — прыстойным. Калi я кажу так, дык маю на ўвазе агульны лiтпрацэс, у якiм удзельнiчаюць творцы, што пiшуць на нашых дзвюх дзяржаўных мовах. Для чытача, грамадства не мае значэння, хто з майстроў слова ў той або iншай суполцы цi яшчэ якой грамадскай арганiзацыi, або па–за iмi, — гэта права кожнага.


Для мяне, папрыклад, як чытача архiважна, на якiм мастацкiм узроўнi напiсаны твор, важна аўтарская пазiцыя, накiраванасць таленту ў адносiнах да свайго народа, краiны: лiтаратура — агульнанародны скарб. Так, сёння ў ёй, вакол яе ўсё як у грамадстве. Толькi з некаторымi папраўкамi, сярод якiх i такая... Наша грамадства даўно годна перажыло тое, што даволi ўмела некалi навязвалi яму чужынцы (нормы iх жыцця, паводзiн, розныя iхнiя мадэлi развiцця i г.д.)... Мы годна справiлiся з дэвальвацыямi, крызiсамi i да т.п. Зрэшты, iнакш i быць не магло: усе мы разам са сваёй дзяржавай. Калi я кажу пра дэвальвацыi, крызiсы, дык успамiнаю пра iх i ў iншым, вобразным плане: ёсць жа i дэвальвацыя слова, сумлення. Яны, вучаць класiкi, самыя страшныя. Увогуле iх мы не дапусцiлi, але... З iх, з дэвальвацый слова, сумлення, пачынаецца разбурэнне не толькi ўласна лiтаратуры, а найперш чалавечага духу, увогуле — асноў жыцця... Несумненна, справiмся i з гэтым. Вядома, даўшы iм належную i пiсьменнiцкую, i грамадскую ацэнку.


Владимир СОЛОМАХА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter