Будаўнікі без работы не сумуюць

Каля 15 мільёнаў рублёў выкарыстана на рэканструкцыю магазіна ў вёсцы Чурылава

Каля 15 мільёнаў рублёў выкарыстана на рэканструкцыю магазіна ў вёсцы Чурылава.

Уласная будаўнічая брыгада Бешанковіцкага райспажыўтаварыства замяніла дахавае пакрыццё, умацавала столь у складскім памяшканні, абнавіла фасад і правяла рамонт непасрэдна ў гандлёвай зале.

Прыкладна такая ж сума спатрэбілася для абнаўлення знешняй і ўнутранай “вопраткі” магазіна вёскі Клешчыно.

Не застаюцца без работы будаўнікі кааперацыі ў любы сезон, бо многія аб’екты ў глыбінцы патрабуюць рамонту і рэканструкцыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter