В марте на «Линии Сталина» пустят бронированный состав времен Великой Отечественной
30.11.2018 07:45:00
Алина КАСЕЛЬ
«Прыйсці ў музей і паглядзець на тэхніку ваенных часоў — гэта можна зрабіць шмат дзе. Але ў дзеянні ўбачыць машыну, якая здольная была абараняць сотні людзей, — зусім іншае. Такую задачу мы сабе і паставілі — паказаць на справе» — так на «Лініі Сталіна» тлумачаць, чаму ў лістападаўскія маразы каманда рэстаўратараў працуе пад адкрытым небам над велізарным бронепаравозам. Ён ужо стаіць на рэйках. Да сакавіка стартуе. Карэспандэнт «Р» даведалася пра ўсе падрабязнасці.
Па даваенных чарцяжах рэстаўратары ваеннай тэхнікі ГКК «Лінія Сталіна» ствараюць шматлікія элементы з нуля. Аляксандр Мятла, выканаўчы дырэктар комплексу, паказвае, як у выніку ўсё будзе выглядаць. На фоне тэхнікі — сучасны ноўтбук з гатовай фотамадэллю. Аляксандр тлумачыць:
— Звычайна на такую тэхніку ў вайну ішло каля 50 тон металу для браніравання. Шмат? Не зусім. Мы ж зробім усяго з 24 тон. Канструкцыя і без таго цяжкая: хадавы паравоз каля 40 тон, кацёл — яшчэ 5, тэндар — 20, экіпажная частка – 30, плюс браніраванне… Усё прыкладна каля 135 тон.
Адкуль жа ўзяліся паравоз, платформа? Падарыла іх комплексу Беларуская чыгунка. Перавозілі пад Мінск у два этапы. Адну частку «пасылкі» — паравоз — па чыгунцы з Крычава да станцыі Радашковічы, а адтуль з дапамогай чыгуначных эвакуацыйных кранаў і магутных кранаў МНС перавозілі на танкавых цягачах Мінабароны. Другі паравоз для браніравання даставілі на месца нядаўна з дапамогай перавозчыкаў цяжкіх грузаў і кранаў. Зараз у задачах па чарцяжах ваеннага часу абшыць швелерам, абараніць «бранёй» асноўныя вузлы — кабіну машыніста, кацёл, сухапарнік, паравыя машыны — увогуле ўсё як напраўду.
— Мы хоць і музей тэхнікі, але імкнёмся зрабіць усё жывым, хадавым. Вось як танк КВ-1. Можна было пасля рэстаўрацыі яго проста паставіць, сказаць: «Глядзіце, арыгінальны танк! Калісьці ён ездзіў!» Але ж гэта няправільна. Нашмат лепш, калі той жа КВ-1 удзельнічае ў рэканструкцыях бітваў — выязджае, страляе, — Аляксандр абыходзіць састаў і ацэньвае працу на гэты момант. — У жніўні, калі мы адкрывалі чыгуначную экспазіцыю, наш першы бронецягнік па ўзоры 1942 года, які ўжо аднавілі, страляў з гармат і кулямётаў. Відовішча для гасцей было нечаканым і ўражлівым: такі гмах выязджаў і ўступаў у бой! Тады вёў у бой яго чорны паравоз.
Вырашылі гэты чорны паравоз паставіць як помнік чыгуначнікам. А вось якраз той, які прыбыў цяпер, будзе актыўна рухацца пры неабходнасці.
— Мы хочам паказаць, што шмат у чым і чыгунка дапамагла атрымаць перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Вось тут, непадалёк ад Заслаўя, бронецягнік дапамог нашым пагранічнікам яшчэ на пачатку вайны, — паказвае ўдалячынь Аляксандр. — Потым пасля бою на станцыю ў Радашковічы паехаў і там немцам бяды нарабіў. Вярнуўся назад і яшчэ паваяваў нейкі час: быў адпраўлены пад Ялізава адбіць мост, дзе і прыняў свой апошні бой з танкамі вермахта.Усяго 10 бронецягнікоў толькі ў пачатку вайны істотна дапамаглі чырвонаармейцам. Яны ахоўвалі не толькі чыгуначныя шляхі, але і неба дзякуючы ўсталяваным зеніткам на пляцоўцы. Вялікая Айчынная вайна шмат у чым была рэйкавай: на чым, калі не на цягніках, дастаўлялі тэхніку, людзей у далёкія кропкі?
— Немцы добра ведалі: калі вывесці са строю бронепаравоз або бронеплатформу, то спыніцца ўвесь састаў. Таму нашы абаранялі бронецягнікі вельмі сур'ёзна. Узамен знішчаных бронеплатформ у дэпо гарадоў Беларусі ў пачатку вайны рабіліся імправізаваныя — мабілізацыйныя. Іх маглі зрабіць нават з цыстэрнаў і вугальных вагонаў. Узбройваліся тым, што было пад рукой, абы абараніць краіну, — прыводзіць прыклады Аляксандр і дастае карту комплексу. — Вы здзівіцеся, але цяпер у нас шмат гасцей са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, і яны многага не ведаюць пра нас. Ну то мы пакажам!
На раскрытай карце, куды паказвае Аляксандр, план новых пляцовак, якія з'явяцца ў комплексе. Першая пляцоўка, вядома, бронецягнік з браніраваным паравозам. Затым з'явяцца малая экспазіцыйная зала з хадавой тэхнікай, вялікая экспазіцыйная зала. Адтуль госць адразу патрапіць у трохпавярховы будынак – музей умацаваных раёнаў, чыгуначных войскаў і афганскай вайны. І гэта яшчэ не ўсё: непадалёк пачалося ўзвядзенне анімацыйнай пляцоўкі. Дарэчы, ад бронецягніка рукой падаць. Там будзе асобны танкадром, дзе можна паказаць сапраўдны бой, а побач — аэрадром, на якім кожны, калі набярэцца смеласці, стане другім пілотам вінтакрылага аўтажыра.
Нашу гутарку перарываюць стрэлы з іншай пляцоўкі — там танкі. А вось тут будзе свой рэальны бой ці толькі дапоўненая рэальнасць? Аляксандр завяршае экскурсію:
— Вядома! Як снег сыдзе, паставім каля бронецягніка мішэні, установім макеты танкаў вермахта. З броневагона ПТ-33 можна будзе правесці імітацыйны бой. Страляць будуць не снарадамі, а светлашумавой імітацыяй, цалкам бяспечнай. Будзе захапляльнае відовішча.
kasel@sb.by
Фота аўтара.
Паравоз стане браніраваным.
Бронеплатформа ПТ-33 даваеннага выпуску — 1930-х гадоў, чорны паравоз з чырвонай зоркай — 1932-га Луганскага паравознага завода, а яшчэ броневагон — 1940-х, броневагон з башнямі Т-34, зенітная платформа з 37-мм аўтаматычнай гарматай і кулямётам ДШК. Ідзе выраб браніраванага паравоза — кацёл, тэндар, браня напаленая… Усе гэтыя словы гучаць важка. А ўявіце, як выглядае ўвесь састаў бронецягніка з чатырох кампанентаў, які больш як 60 метраў у даўжыню. І гэта на рэйках усяго ў трыста метраў.Па даваенных чарцяжах рэстаўратары ваеннай тэхнікі ГКК «Лінія Сталіна» ствараюць шматлікія элементы з нуля. Аляксандр Мятла, выканаўчы дырэктар комплексу, паказвае, як у выніку ўсё будзе выглядаць. На фоне тэхнікі — сучасны ноўтбук з гатовай фотамадэллю. Аляксандр тлумачыць:
— Звычайна на такую тэхніку ў вайну ішло каля 50 тон металу для браніравання. Шмат? Не зусім. Мы ж зробім усяго з 24 тон. Канструкцыя і без таго цяжкая: хадавы паравоз каля 40 тон, кацёл — яшчэ 5, тэндар — 20, экіпажная частка – 30, плюс браніраванне… Усё прыкладна каля 135 тон.
Адкуль жа ўзяліся паравоз, платформа? Падарыла іх комплексу Беларуская чыгунка. Перавозілі пад Мінск у два этапы. Адну частку «пасылкі» — паравоз — па чыгунцы з Крычава да станцыі Радашковічы, а адтуль з дапамогай чыгуначных эвакуацыйных кранаў і магутных кранаў МНС перавозілі на танкавых цягачах Мінабароны. Другі паравоз для браніравання даставілі на месца нядаўна з дапамогай перавозчыкаў цяжкіх грузаў і кранаў. Зараз у задачах па чарцяжах ваеннага часу абшыць швелерам, абараніць «бранёй» асноўныя вузлы — кабіну машыніста, кацёл, сухапарнік, паравыя машыны — увогуле ўсё як напраўду.
— Мы хоць і музей тэхнікі, але імкнёмся зрабіць усё жывым, хадавым. Вось як танк КВ-1. Можна было пасля рэстаўрацыі яго проста паставіць, сказаць: «Глядзіце, арыгінальны танк! Калісьці ён ездзіў!» Але ж гэта няправільна. Нашмат лепш, калі той жа КВ-1 удзельнічае ў рэканструкцыях бітваў — выязджае, страляе, — Аляксандр абыходзіць састаў і ацэньвае працу на гэты момант. — У жніўні, калі мы адкрывалі чыгуначную экспазіцыю, наш першы бронецягнік па ўзоры 1942 года, які ўжо аднавілі, страляў з гармат і кулямётаў. Відовішча для гасцей было нечаканым і ўражлівым: такі гмах выязджаў і ўступаў у бой! Тады вёў у бой яго чорны паравоз.
Вырашылі гэты чорны паравоз паставіць як помнік чыгуначнікам. А вось якраз той, які прыбыў цяпер, будзе актыўна рухацца пры неабходнасці.
— Мы хочам паказаць, што шмат у чым і чыгунка дапамагла атрымаць перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Вось тут, непадалёк ад Заслаўя, бронецягнік дапамог нашым пагранічнікам яшчэ на пачатку вайны, — паказвае ўдалячынь Аляксандр. — Потым пасля бою на станцыю ў Радашковічы паехаў і там немцам бяды нарабіў. Вярнуўся назад і яшчэ паваяваў нейкі час: быў адпраўлены пад Ялізава адбіць мост, дзе і прыняў свой апошні бой з танкамі вермахта.Усяго 10 бронецягнікоў толькі ў пачатку вайны істотна дапамаглі чырвонаармейцам. Яны ахоўвалі не толькі чыгуначныя шляхі, але і неба дзякуючы ўсталяваным зеніткам на пляцоўцы. Вялікая Айчынная вайна шмат у чым была рэйкавай: на чым, калі не на цягніках, дастаўлялі тэхніку, людзей у далёкія кропкі?
Шмат у чым і чыгуначная тэхніка дапамагла атрымаць перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пытаюся: а ці можна будзе пакатацца на цягніку? Адказ адмоўны. Тэхніка бяспекі вышэй за ўсё. Адчуць сябе машыністам, прагуляцца па саставе — гэта можна, але толькі пад кантролем экскурсавода. Прыемная навіна для маладога пакалення: бой бронепаравоза можна будзе ўбачыць. Аляксандр расказвае, што ўжо рыхтуецца план па стварэнні сюжэтаў у дапоўненай рэальнасці. Дастаткова будзе стаць на перон ля платформы, надзець акуляры віртуальнай рэальнасці — і там пабачыш сапраўдныя баявыя дзеянні... Агонь, бягуць чырвонаармейцы, цягнік выходзіць на бітву, танкі пад'язджаюць. Уяўляеце?— Немцы добра ведалі: калі вывесці са строю бронепаравоз або бронеплатформу, то спыніцца ўвесь састаў. Таму нашы абаранялі бронецягнікі вельмі сур'ёзна. Узамен знішчаных бронеплатформ у дэпо гарадоў Беларусі ў пачатку вайны рабіліся імправізаваныя — мабілізацыйныя. Іх маглі зрабіць нават з цыстэрнаў і вугальных вагонаў. Узбройваліся тым, што было пад рукой, абы абараніць краіну, — прыводзіць прыклады Аляксандр і дастае карту комплексу. — Вы здзівіцеся, але цяпер у нас шмат гасцей са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, і яны многага не ведаюць пра нас. Ну то мы пакажам!