Бразганне зброяй

Дзеянні міжнародных тэрарыстаў паступова становяцца не толькі фактарам ваенна-палітычнай, рэлігійнай і сацыяльна-культурнай дэстабілізацыі шэрагу рэгіёнаў планеты, але і стрымліваюць іх эканамічнае развіццё
Дзеянні міжнародных тэрарыстаў паступова становяцца не толькі фактарам ваенна-палітычнай, рэлігійнай і сацыяльна-культурнай дэстабілізацыі шэрагу рэгіёнаў планеты, але і стрымліваюць іх эканамічнае развіццё. Не трэба спісваць з рахункаў і вялікі крымінальны бізнэс: ісламісцкія групоўкі на захопленых тэрыторыях Сірыі, Іраку, Лівіі тайна гандлююць нафтай, зброяй, наркотыкамі, людзьмі, культурнымі каштоўнасцямі...

Найперш пакутуе турыстычная галіна “арабскай дугі”, маючы шматмільярдныя выдаткі. Затым усе астатнія.

Узгадаем, напрыклад, нядаўнія тэракты ў Тунісе, якія прымусілі тысячы адпачываючых змяніць планы. Цяпер — гібель расійскага авіялайнера над Сінаем, у выніку чаго многія, 

у тым ліку расіяне, эвакуіравалі сваіх грамадзян з папулярных курортаў Егіпта, забараніўшы на няпэўны час пералёты ў краіну пірамід. Нямногія сёння здолеюць адпачыць на марскім узбярэжжы Ізраіля, у Тайландзе ці нават на Балі. Ніхто не дасць турыстам стопрацэнтных гарантый бяспекі ў папулярнай Турцыі.

Тым часам Сусветны банк (СБ) да 2030 года чакае рост колькасці бедных на 100 мільёнаў чалавек. Недарэмна пытанне парніковых выкідаў і глабальнага пацяплення, у сувязі з гэтым фактам, будзе сярод асноўных на кліматычнай канферэнцыі ААН у Парыжы. Апроч таго, СБ прагназуе рэзкае абвастрэнне міграцыйнай праблемы. Да слова. Еўрасаюз, вырашаючы пытанні бежанцаў, мае намер заплаціць краінам Афрыкі каля двух мільярдаў еўра: толькі за вяртанне на радзіму часткі мігрантаў (сёлета ў Стары свет нелегальна праніклі 800 тысяч чалавек).

Чарговымі заявамі ў стылі халоднай вайны і гонкі ўзбраенняў абмяняліся Расія і Захад. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін высока ацаніў работу айчыннага ваенна-прамысловага комплексу, што дазволіла саюзнай дзяржаве значна павысіць абароназдольнасць, умацаваць стратэгічныя ядзерныя сілы. 

Ён паабяцаў: Масква адкажа на будаўніцтва элементаў амерыканскай супрацьракетнай абароны (СРА) і будзе працаваць над развіццём ударных сістэм, якія пераадолеюць любую СРА.

У сваю чаргу кіраўнік Пентагона Эштан Картэр плануе “стрымліваць Расію ваеннымі сродкамі”. Дзеля гэтага ЗША мадэрнізуюць ядзерны патэнцыял, зоймуцца распрацоўкай сучасных відаў узбраення, уключаючы новы стратэгічны бамбардзіроўшчык і лазерную зброю.

Вірус сепаратызму жыве і перамагае на ўсіх кантынентах: парламент Каталоніі галасуе за аддзяленне ад Іспаніі. Афіцыйны Мадрыд паабяцаў дадзеную ініцыятыву заблакіраваць і аспрэчыць у судовым парадку.  

Усё гэта адбывалася на мінулым тыдні. А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць, што будзе далей? Пажывём — пабачым.

Сустрэнемся...

sav@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter