Бранск — месца творчай сустрэчы

Спектакль Гомельскага абласнога драматычнага тэатра «Восеньскiя скрыпкi» сёлета адкрые ХV Мiжнародны фестываль «Славянскiя тэатральныя сустрэчы». Гэты фестываль быў заснаваны дзеля творчых сустрэч дзеячаў тэатра трох краiн — Украiны, Расii, Беларусi
Спектакль Гомельскага абласнога драматычнага тэатра «Восеньскiя скрыпкi» сёлета адкрые ХV Мiжнародны фестываль «Славянскiя тэатральныя сустрэчы». Гэты фестываль быў заснаваны дзеля творчых сустрэч дзеячаў тэатра трох краiн — Украiны, Расii, Беларусi. Месцам гэтых сустрэч вырашылi абраць гарады беларуска-расiйска-ўкраiнскага памежжа. Цяпер у расiйскiм Бранску свае спектаклi паказваюць дзесяць тэатральных калектываў. Беларусь акрамя гамяльчан прадстаўляе Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter