Национальный исторический музей приглашает окунуться в новогоднюю атмосферу
06.11.2020 12:24:00
Людмила МИНКЕВИЧ
Да Новага года яшчэ амаль два месяцы, тым не менш магазіны ўжо ва ўсю прапаноўваюць святочную атрыбутыку, а турыстычныя кампаніі — навагоднія туры. Рыхтуюць сюрпрызы да свята кінатэатры, тэатры, музеі… У прыватнасці, у Нацыянальным гістарычным музеі заўтра адкрываецца выставачны праект «Музей ёлачных цацак».
Выстава — частка са збору найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Яе аўтар — беларус Андрэй Бягун аб’ехаў паўсвету ў пошуках унікальных экспанатаў. Адзін з рарытэтаў — копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Яну Паўлу ІІ. Цацка занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі шар, які выдзьмулі са шкла, — яго дыяметр складае 20 сантыметраў. Сёння калекцыя аб’ядноўвае навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.
Фота аўтара