Национальный исторический музей приглашает окунуться в новогоднюю атмосферу

Больш чым цацкі

Да Новага года яшчэ амаль два месяцы, тым не менш магазіны ўжо ва ўсю прапаноўваюць святочную атрыбутыку, а турыстычныя кампаніі — навагоднія туры. Рыхтуюць сюрпрызы да свята кінатэатры, тэатры, музеі… У прыватнасці, у Нацыянальным гістарычным музеі заўтра адкрываец­ца выставачны праект «Музей ёлачных цацак».


Выстава — частка са збору найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Яе аўтар — беларус Андрэй Бягун аб’ехаў паўсвету ў пошуках унікальных экспанатаў. Адзін з рарытэтаў — копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Яну Паўлу ІІ. Цацка занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі шар, які выдзьмулі са шкла, — яго дыяметр складае 20 сантыметраў. Сёння калекцыя аб’ядноўвае навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.


Наведаўшы выставу ў Нацыянальным гістарычным музеі, можна будзе не толькі па­глядзець на рэдкія экспанаты, паведамляе histmuseum.by. Музейныя супрацоўнікі з цікавасцю раскажуць пра гісторыю вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і традыцыі навагодніх свят розных краін, у тым ліку такіх экзатычных як Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя. Акрамя гэтага, госці музея змогуць дазнацца пра сакрэты вытворчасці навагодніх аздабленняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, сумесна з якой і праводзіцца выстава, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці майстар-класы па вырабе навагодніх атрыбутаў. Тут жа, у музеі, будзе працаваць крама фабрыкі, дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць ёлачныя цацкі. На прадпрыемстве выпускаюць распісаныя ўручную шкляныя шары, цацкі ў стылі ф’юзінг (тэхніка запякання шкла), фармавыя — у выглядзе машынкі, шышкі, гадзінніка і гэтак далей.


Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter