Гродненские пасхальные вербы — историко-культурная ценность страны

Больш чым святочны атрыбут

У  гэту нядзелю католікі, а ў наступную праваслаўныя будуць успамінаць уваход Гасподні ў Іерусалім. Тысячы вернікаў прый-дуць у храмы з вербамі ў руках. Хтосьці купіць іх ля царквы або касцёла, хтосьці пастараецца зрабіць сам. Усе яны будуць прыгожыя і непаўторныя. Але адназначна можна сказаць, што асаблівай вытанчанасцю і арыгінальнасцю будуць адрознівацца вербы, вырабленыя на Гродзеншчыне, а менавіта ў Гродне і мястэчках Сапоцкін, Адэльск, Індура Гродзенскага раёна. У 2014 годзе яны былі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.


Гродзенскія велікодныя вербы па сваёй форме нагадваюць плоскія лісты сапраўднай паўднёвай пальмы. Асновай для іх служаць вербныя галінкі, якія аплятаюцца зелянінай і ўпрыгожваюцца рознакаляровымі кветкамі, стужкамі, ніткамі. Для іх вырабу выкарыстоўваюцца таксама каласкі, бяссмертнікі, цімафееўка, канапелька, мятлік і іншыя травы, якія часта спецыяльна фарбуюцца. Гродзенскія вербы не толькі выконваюць ролю святочнага атрыбута, але выкарыстоўваюцца і як абярэг, выконваюць дэкаратыўную функцыю і з’яўляюцца сапраўдным творам народнага мастацтва.


Згодна з Інвентаром нематэрыяльнай культурнай спадчыны, традыцыя вырабу пальмавападобных вербаў была пашырана на Гродзеншчыне ў канцы XIX — першай палове ХХ стагоддзя. Некалькі дзесяцігоддзяў старажытнае рамяство знаходзілася ў забыцці. Адраджаць яго пачалі толькі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Першапраходцамі ў гэтай справе сталі сёстры Сарасек з Гродна, якія перанялі традыцыю вырабу такіх вербаў ад сваёй маці, жыхаркі вёскі Вялікая Капліца Гродзенскага раёна. Сёння традыцыя вырабу гродзенскіх вербаў перадаецца не толькі ў сем’ях, але і на майстар-класах, якія арганізоўваюць мясцовыя ўстановы культуры.

mila@sb.by

Фота Аляксея Бібікава.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter