Традиционный костюм является не только исторической ценностью, но и источником вдохновения для современных дизайнеров
18.12.2020 14:22:00
Людмила МИНКЕВИЧ
Учора ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн». Праект падрыхтаваны ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта. Экспазіцыя ўключае восем аўтэнтычных беларускіх строяў з фондаў музея, вырабы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, а таксама касцюмы з калекцый сучасных беларускіх дызайнераў адзення.
Сучасны касцюм, створаны на аснове традыцыйнага беларускага строю, выконвае важную функцыю папулярызацыі нацыянальнай культуры і каштоў-насцей беларускага народнага мастацтва сярод мо-ладзі, а таксама заяўляе самабытны вобраз Беларусі на міжнароднай арэне, упэўнены аўтары праекта.
Нядзіўна, што народныя касцюмы сёння выклі-каюць такую цікавасць у сучасных майстроў. Нават самы дасведчаны навуковец не зможа праявіць абыякавасць перад хараством традыцыйнага касцюма і высокім майстэрствам яго выканання. Важна разумець, што народны строй, спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, заўсёды быў больш чым проста адзеннем. Касцюм адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус беларусаў, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў арнаменце часам чыталіся цэлыя гісторыі.
mila@sb.by
Фото БЕЛТА