Традиционный костюм является не только исторической ценностью, но и источником вдохновения для современных дизайнеров

Больш чым адзенне

Учора ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн». Праект падрыхтаваны ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта. Экспазіцыя ўключае восем аўтэнтычных беларускіх строяў з фондаў музея, вырабы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, а таксама касцюмы з калекцый сучасных беларускіх дызайнераў адзення.


Аўтары праекта прапануюць уключыцца ў ролю даследчыка, з увагай разгледзець прадстаўленыя ўзоры беларускіх строяў, а таксама прааналізаваць і абмеркаваць сучасныя вобразы, створаныя па матывах традыцыйных касцюмаў. Мяркуючы па такіх фестывалях і конкурсах, як «Млын моды», «Этна Стыль» і многіх іншых, сучасныя дызайнеры ўсё часцей звяртаюцца да традыцыйных форм культуры як да крыніцы новых кампазіцыйных, формаўтваральных, дэкаратыўных рашэнняў.

Сучасны касцюм, створаны на аснове традыцыйнага беларускага строю, выконвае важную функцыю папулярызацыі нацыянальнай культуры і каштоў-насцей беларускага народнага мастацтва сярод мо-ладзі, а таксама заяўляе самабытны вобраз Беларусі на міжнароднай арэне, упэўнены аўтары праекта.


Нядзіўна, што народныя касцюмы сёння выклі-каюць такую цікавасць у сучасных майстроў. Нават самы дасведчаны навуковец не зможа праявіць абыякавасць перад хараством традыцыйнага касцюма і высокім майстэрствам яго выканання. Важна разу­мець, што народны строй, спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, заўсёды быў больш чым проста адзеннем. Касцюм адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус беларусаў, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў арнаменце часам чыталіся цэлыя гісторыі.

mila@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter