Болек і Лёлек у музеі вайны. Некалі папулярны мультфільм “Прыгоды Болека і Лёлека” вяртаецца да беларускага гледача.

Яго будуць паказваць разам з іншымі польскімі анімацыйнымі карцінамі ў кіназале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з сённяшняга вечара і да 28 лютага па серадах і нядзелях. Дзіцячыя сеансы назначаны на 11 гадзін дня, дарослыя — на 18 вечара. Польскі інстытут у Мінску прэзентуе кінапраграму “Анталогія польскай анімацыі” са старымі і новымі творчымі знаходкамі рэжысёраў суседняй краіны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter