Болдзіна Караткевіча. Імем Уладзіміра Караткевіча будзе названа цяперашняя вуліца Чкалава ў Рагачове.

Такое рашэнне па просьбе жыхароў прынялі мясцовыя ўлады. Гэта невыпадкова. Па матчынай лініі Уладзімір Сямёнавіч мае сваяцкія карані з Рагачовам. Тут пісьменнік часта бываў, працаваў, напісаў бестселеры “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”. На Рагачоўшчыне адбываюцца падзеі твораў “Сівая легенда”, “Ладдзя роспачы”. Кажуць, што для Караткевіча Рагачоў быў, як для Пушкіна Болдзіна. Плануецца ўсталяванне ў горадзе помніка класіку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter