Боль запаланіў душу.

“Няма ні ночы, ні дня, каб я не думала пра сваё дзіця. Сэрца, здаецца, акамянела. Боль запаланіў душу. Мой сын Уладзімір Іванавіч АЦЯКОЎ, 1946 года нараджэння, паехаў пасля арміі працаваць у Сібір. Знаходзіўся ў арцелях па здабычы золата. Перапіска была пастаяннай. Але ўжо больш чым два гады няма ніякіх вестак ад яго. Я шукала сына, але нічога не даведалася. Зоя Аляксандраўна Ацякова, Баранавічы”.

“У мяне прапаў сын Мікалай Мікалаевіч ЛОЙКА, 1958 года нараджэння. У 1980-м ён закончыў Ленінградскае вышэйшае ваеннае вучылішча і яго накіравалі ў горад Ягала (Эстонія) у ваеннае вучылішча. Калі пачалася перабудова, то навучальную ўстанову расфарміравалі. З 1992 года я не ведаю, дзе мой сын. Любоў Іванаўна Лойка, Івацэвіцкі раён”.
“Дапамажыце адшукаць сына Леаніда Мікалаевіча ГУБКО, 1966 года нараджэння. У сакавіку—красавіку 2005 года ён прыязджаў дадому апошні раз. Пасля гэтага прапаў. Працаваў у Расіі. Узгадваў гарады Ленінград і Выбарг. Больш ніякіх звестак пра яго не маю. Роза Пятроўна Губко, Ушацкі раён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter