Блізкі сусед лепш, чым далёкая радня

У гэтым зноў і зноў пераконвае паглыбленне і развіццё адносін паміж прамыслоўцамі і прадпрымальнікамі Віцебшчыны і шэрагу рэгіёнаў Украіны. Знешнегандлёвы тавараабарот э гэтай краінай дасягае ўжо 50 мільёнаў долараў у год. Асабліва цесныя кантакты наладзіліся ў беларусаў з Вінніцкай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай, Сумскай Адэскай і Кіеўскай абласцямі. А з сярэдзіны гэтага года на ўзроўні абласных улад падпісаны пагадненні аб узаемавыгадным супрацоўніцтве з Чарнавіцкай вобласцю. Ва ўкраінскіх спажыўцоў запатрабавана такая прадукцыя віцебскіх таваравытворцаў, як сінтэтычныя валокны, поліэтылен, шклотканіна, станкі, інструменты, сыравіна драўніны, ветпрэпараты. А да дзвінскіх берагоў з Украіны завозяцца кіслоты, металы, пшаніца, ранняя садавіна і гародніна, лекi, іншыя тавары.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter