Бліжэй да вытокаў

Калядныя і Навагоднія дні не абыдуцца без розных забаўляльных імпрэз. Кіраўнік гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі свярджае: цікавасць да беларускай сярэднявечнай музыкі штогод павялічваеццаПесню пра Саўку ды Грышку, пэўна ж, ведаюць многія, аднак — у перайначанай версіі: казалі, яе словы адаптаваў пад новую рэальнасць Янка Купала. А раней спявалі беларусы так: “Саўка ды Грышка ладзілі дуду/ Павесяліцца з ёй на Каляду./ Ду-ду-ду, ду-ду-ду,/ З ёй на Каляду”. Атрымліваецца, спецыяльна да Каляд рыхтавалі дудары свае музычныя інструменты, без іх не абыходзіліся і іншыя сакральныя абрады.
Дудар Зміцер Сасноўскі грае ля знакамітага Навагрудскага замчышчаКалядныя і Навагоднія дні не абыдуцца без розных забаўляльных імпрэз. Кіраўнік гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі свярджае: цікавасць да беларускай сярэднявечнай музыкі штогод павялічваецца
Песню пра Саўку ды Грышку, пэўна ж, ведаюць многія, аднак — у перайначанай версіі: казалі, яе словы адаптаваў пад новую рэальнасць Янка Купала. А раней спявалі беларусы так: “Саўка ды Грышка ладзілі дуду/ Павесяліцца з ёй на Каляду./ Ду-ду-ду, ду-ду-ду,/ З ёй на Каляду”. Атрымліваецца, спецыяльна да Каляд рыхтавалі дудары свае музычныя інструменты, без іх не абыходзіліся і іншыя сакральныя абрады.
Зміцер Сасноўскі — адзін з вядомых сучасных дудароў. У свой час ён з сябрамі задумаў найбольш поўна рэканструяваць музычныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага. Так і ўтварыўся ў 1999 годзе гурт “Стары Ольса”: спачатку як праект Зміцера Сасноўскага, які запрашаў да ўдзелу сесійных музыкаў. Цяпер у гурце іх шасцёра, граюць на старадаўніх інструментах: дудах, шалмеях, флейтах, лютнях, цыстрах і іншых. Што яшчэ іх аб’ядноўвае, як развіваецца гурт і ці ёсць будучыня ў беларускай сярэднявечнай музыкі — пра тое мы і гаворым са Зміцерам.
— Cёння ў Беларусі, ды і ўвогуле ў Еўропе, нямала музыкаў, якія граюць сярэдневяковую музыку. Як вам удаецца вытрымліваць канкурэнцыю?
— На думку нашых прыхільнікаў, нас вылучае напрацаваная гадамі сыгранасць і падбор рэпертуару. Раней мы шмат увагі надавалі стылізацыі пад даўніну. Пазней браліся толькі за аўтэнтычныя тэксты, а цяпер спалучаем адно і другое. Паколькі ўдалося здабыць арыгінальную натацыю “Полацкага сшытка” (даследчыкі называюць яго і “Астрамечаўскі сшытак” — па назве таго паселішча пад Брэстам, дзе ён некалі ствараўся. — Рэд.), то цяпер ён у цэнтры ўвагі. І гэта асноўны змест працы групы. Увогуле ж, нягледзячы на тое, што мы наперадзе ў выкананні аўтэнтычнай музыкі, няма, як кажуць, мяжы дасканаласці.
— Беларускія музыкі часцяком едуць працаваць за мяжу і нярэдка становяцца там больш папулярнымі, чым на Бацькаўшчыне. Дзе “Стары Ольса” больш вядомы: у Беларусі або за яе межамі?
— Гадоў пяць таму склалі статыстыку: 34 канцэрты было ў нас за год, і ўсяго 8 з іх у Беларусі. Апошнім жа часам прапорцыя мяняецца, і гэта радуе. Урэшце колькасць канцэртаў за мяжой і ў Беларусі выраўнялася. Раней мы не маглі сабраць канцэртную залу “Мінск” — цяпер збіраем.
Музыкі гурта “Стары Ольса” — частыя госці на Калядных імпрэзах— А дзе ў замежжы найлепш прымаюць вашу музыку?
— Ва Украіне асабліва цёпла, і ў Польшчы. То не дзіўна: там можна размаўляць па-беларуску і цябе зразумеюць. Гэта вельмі прыемна. А з Польшчай нашы музычныя культуры развіваліся пэўны час разам: адны і тыя ж музыкі гралі пры трох каралеўскіх дварах: у Кракаве, Вільні і Гародні. Здзівіла, дарэчы, як шмат прыхільнікаў у Празе. У адрозненне, напрыклад, ад Расіі. Але апошнім часам і там ёсць інтарэс. Прынамсі, “Стары Ольса” быў сёлета запрошаны ў Цвер на фестываль сярэднявечнай культуры. Ну а самая экзатычная краіна, дзе нам давялося выступаць, відаць, Сардзінія. Цэлы месяц пражылі ў галоўным яе горадзе Кальяры. Там “Старога Ольсу” прынялі з цікаўнасцю. Як вядома, італьянцы аддаюць перавагу вакальнай культуры, гастралёраў яны ацэньваюць па спевах, нашы песні слухалі вельмі ўважліва.
— Відаць, маеце сяброў-музыкаў у замежжы. Хто гэта?
— Ва Украіне Kings and Beggars, у Польшчы — Open Folk, Persival і іншыя. Ёсць сябры і ў Германіі. Да нас прыязджаў гурт Fidelius. Былі канцэрты “Старога Ольсы” ў Празе, і дыскі нашы выпускаліся ў Чэхіі. А праз інтэрнэт іх можна набыць і ў Польшчы. Запісы там на англійскай мове.
— “Стары Ольса” ўдзельнічае ў многіх фестывалях, а вы самі яшчэ і прадзюсар “Дударскага фэсту”. Якімі вам бачацца тэндэнцыі развіцця музыкі беларускага сярэднявечча?
— Іх якраз высветліў сёлетні “Дударскі фэст”. Так, наша фальклорная сцэна шукае новыя формы. У прыватнасці, гурт Testament граў на электронных інструментах з ды-джэем. Гэта спосаб перанесці даўнюю музыку ў прымальную і зразумелую сучаснаму слухачу форму мадэрновага дэнса. Мы з сябрам Дзянісам Шматко, кіраўніком гурта “Тутэйшыя”, паспрабавалі сябе ў ролі ды-джэяў. І ўсё ўдалося, нават польскія музыкі, госці фэсту, выйшлі нас падтрымаць. Было весела. Радуе і рокавы кірунак: гурт “Літвінтроль”, скажам, выкарыстоўвае фолькавыя інструменты пры выкананні рокавай музыкі. Ды нягледзячы на ўсё, “Дударскі фэст” трохі застаяўся. І ёсць ідэя перанесці фэст на прыроду, выбіраем месца. Падштурхоўваем і фольк-выканаўцаў супрацоўнічаць з клубнай культурай, мадэрновай музыкай, ды-джэямі, асвойваць электронную сферу.
— “Стары Ольса” грае даўнюю музыку, у вас на сцэне адпаведныя строі. А ў жыцці вы якія?
— Я параўнаў бы так: як калісьці жыццё амерыканскіх індзейцаў стала сімвалам для экалагічнага руху, так цяпер экарух, рух за здароўе, набліжанасць да прыроды, імкненне да ўсяго натуральнага, вяртанне да зямлі, папулярны ў нас аграэкатурызм — усё гэта аднаго поля ягада з сярэднявечнай музыкай. Яна, у адрозненне ад музыкі іншай, натуральная, як ежа, пітво. Назіраю і тое, што нашы музыкі набываюць хутары, дамы ў вёсках, а хтосьці і жыве там ці рэгулярна бывае. Бліжэй да вытокаў…
Дарэчы. Нядаўна аб’яўлены вынікі конкурсу “Нацыянальная музычная прэмія” ў галіне эстраднага мастацтва. У намінацыі “Лепшы этна-фольк калектыў” перамог гурт “Стары Ольса”. Віншуем!

Гутарыла Вераніка Бандаровіч
На здымках:
Дудар Зміцер Сасноўскі грае ля знакамітага Навагрудскага замчышча
Музыкі гурта “Стары Ольса” — частыя госці на Калядных імпрэзах
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter