Бліжэй да рэальнага сектара

Міжнародны семінар па стварэнні рэгіянальных цэнтраў інавацыйнай дзейнасці праходзіць у Гродне.
Міжнародны семінар па стварэнні рэгіянальных цэнтраў інавацыйнай дзейнасці праходзіць у Гродне.

— У мерапрыемстве прымаюць удзел навукоўцы і прадстаўнікі прадпрыемстваў Вялікабрытаніі, Грэцыі, Украіны і Беларусі, — паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алена Кулеш. — На семінары плануецца абмеркаваць ход рэалізацыі праекта па стварэнні ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях рэгіянальных інавацыйных цэнтраў, прэзентаваць створаную інфармацыйна-аналітычную web-платформу «InnoLab».

Праект «InnoLab» «Цэнтры інавацыйнай дзейнасці: навучанне з выкарыстаннем адукацыйнай платформы адкрытых інавацый і даследчай дзейнасці на прадпрыемствах у мэтах павышэння інавацыйнага патэнцыялу і актыўнасці ўніверсітэтаў у постсацыялістычных супольнасцях» рэалізуецца па праграме «Tempus». У ім прымаюць удзел з беларускага боку Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я. Купалы і Полацкі дзяржуніверсітэт.

Вядучым партнёрам выступае брытанскі Універсітэт Брэдфарда. Агульны бюджэт праекта — 908 тыс. еўра, бюджэт ГрДУ — 93 тыс. еўра, бюджэт ПДУ — больш за 100 тыс. еўра, у тым ліку 10 працэнтаў сумеснага фінансавання.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter