Сертификаты на “Славянский базар в Витебске” можно приобрести с приятным бонусом

Білеты ў лета

Рыхтуй сані летам, а зімой... білеты на летні фестываль. Да самай яркай музычнай падзеі краіны яшчэ больш за паўгода — «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе сёлета з 13 па 18 ліпеня. А арганізатары фестывалю ўжо выпусцілі ў продаж падарункавыя сертыфікаты, якія пазней могуць ператварыцца ў білеты на канцэрты ў Летнім амфітэатры. Так, праграма музычнага форуму пакуль не аб’яўлена. Але яшчэ ніколі «Славянскі базар у Віцебску» не падводзіў сваіх слухачоў. Таму ўжо цяпер можна смела плана­ваць сваё лета.

fest-sbv.by

У продажы сертыфікаты наміналам 10, 20, 30, 50 і 100 рублёў. Прычым да кожнага старуб­лёвага сертыфіката дабаўляецца яшчэ 31 рубель. Сума бонусу сімвалічная — менавіта 31 год спаўняецца сёлета папулярнаму фестывалю. Сертыфікаты можна набыць да афіцыйнага старту продажу білетаў у касах Цэнтра культуры «Віцебск» і на kvitki.by за наяўны і безнаяўны разлік.

— Ужо прадчуваем, як на шматлікіх пляцоўках праходзяць любімыя легендарныя праекты, без якіх немагчыма ўявіць фестываль, як выступа­юць артысты першай велічыні, як спаборнічаюць канкурсанты, а ўвесь горад ператвараецца ў адно суцэльнае свята. Абавязкова ўбачаць жыццё і новыя задумкі арганізатараў, праца над якімі кіпіць на ўсю моц. Напрыклад, ужо распрацаваны новы фірменны стыль, — інтрыгуюць арганізатары фестывалю.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter